Перайсьці да зьместу

Вікшняны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікшняны
лац. Vikšniany
Капліца на могілках
Капліца на могілках
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 123 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229820031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′49″ пн. ш. 25°55′43″ у. д. / 53.96361° пн. ш. 25.92861° у. д. / 53.96361; 25.92861Каардынаты: 53°57′49″ пн. ш. 25°55′43″ у. д. / 53.96361° пн. ш. 25.92861° у. д. / 53.96361; 25.92861
Вікшняны на мапе Беларусі ±
Вікшняны
Вікшняны
Вікшняны
Вікшняны
Вікшняны
Вікшняны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вікшня́ны[1]вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Вёска ў Лаздунскім сельсавеце. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя вёска і маёнтак у Дудзкім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе 4,3 дыма, уласнасьць К. Галімскага, лоўчага менскага. 3 1710 году належала яго сынам Аляксандру і Данілу.

У 2-й палове XIX стагодзьдзя у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 81 рэвіская душа, дзяржаўная ўласнасьць. Фальварак Вікшняны належаў Нейлам, у канцы XIX ст. Міхайлавым. У 1897 годзе 49 двароў, 309 жыхароў.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе ў вёсцы 58 двароў, 297 жыхароў, у калёніі Вікшняны 7 двароў, 41 жыхар.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (86 двароў, 395 жыхароў) і калёнія (17 двароў, 81 жыхар) у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.

У 1950 годзе арганізаваны калгас імя Чарняхоўскага. 3 16 ліпеня 1954 году ў Лаздунскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 годзе 393 жыхары. Дзейнічала пачатковая школа.

  • 2009 год — 123 чалавек[2]
  • 1999 год — 195 чалавек, 84 двары

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]