Куправічы
Куправічы лац. Kupravičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Лаздунскі |
Насельніцтва: | 49 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229820046 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′46″ пн. ш. 26°1′11″ у. д. / 53.99611° пн. ш. 26.01972° у. д.Каардынаты: 53°59′46″ пн. ш. 26°1′11″ у. д. / 53.99611° пн. ш. 26.01972° у. д. |
± Куправічы |
Ку́правічы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1866 г. 17 двароў, 139 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., 26 двароў, 213 жыхароў. Дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа (у 1884 г. 10 вучняў). У 1909 г. 33 двары, 239 жыхароў.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (62 двары, 238 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічала пачатковая школа.
3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г.пад нямецкай акупацыяй.
У пасьляваенны час арганізаваны калгас «Сталінскі шлях». Пазьней у калгасе імя Молатава Бобравіцкага сельсавета. 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 197 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя С.М.Кірава. Працавала бібліятэка, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 49 чалавек[2]
- 1999 год — 85 чалавек, 41 двор
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля вёскі захаваўся каменны могільнік пэрыяду позьняга сярэднявечча (XIII—XV стагодзьдзі), які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 469
- ^ Вынікі перапісу