С (кірыліца)
| Літра кірыліцы С | |
| Сс | |
| ◄ Њ О П Р 'С' Т Ћ Ќ У ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Н О П Р С Т У Ў Ф ► | |
| У лацінцы | S · s |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [s] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter es
cyrillic small letter es |
| Юнікод | С: U+0421 с: U+0441 |
| HTML | С: С, С с: с, с |
| UTF-16 | С: 0x421 с: 0x441 |
| URL-код | С: %D0%A1 с: %D1%81 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
С, с (эс; курсіў: С с) — 19-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ўва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (18-я ў баўгарскім, 19-я ў расейскім, 21-я ў сэрбскім, 22-я ў македонскім і ўкраінскім) і ў пісьмовасьці некаторых неславянскіх народаў.
У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «слово», што магло азначаць рознае: «слова, гаворка, казаньне, чутка, вестка, пропаведзь, выслоўе, Пісаньне, запавед». У кірыліцы звычайна лічыцца 19-ай паводле парадку і выглядае як
; у глаголіцы паводле ліку 20-я, мае выгляд
. У абодвух альфабэтах лікавае значэньне — 200. У глаголіцы літара паходзіць ад спалучэньня хрысьціянскіх сымбаляў трыкутніку і кругу — як і перавернуты знак глаголіцы
для І.
Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах С мае лічбавае значэньне — 200.