Ѡ (кірыліца)
Ѡ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Кірыліца | |||||||||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |||||||
Ѓ | Е | Ё | Є | Ж | Ѕ | З | |||||||
И | І | Ї | Й | Ј | К | Л | |||||||
Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | |||||||
С | Т | Ћ | Ќ | У | Ў | Ф | |||||||
Х | Ц | Ч | Џ | Ш | Щ | Ъ | |||||||
Ы | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||
Архаічныя літары кірыліцы | |||||||||||||
Ꙁ | Ꙃ | Ꙅ | Ꙇ | Ꙉ | Ҁ | Ѻ | |||||||
Ѹ | Ꙋ | Ѡ | Ѽ | Ꙍ | Ѿ | Ꙏ | |||||||
Ѣ | Ꙑ | Ꙓ | Ꙕ | Ꙗ | Ѥ | Ѧ | |||||||
Ꙙ | Ѫ | Ꙛ | Ѩ | Ꙝ | Ѭ | Ѯ | |||||||
Ѱ | Ѳ | Ѵ | Ѷ | Ꙟ | Ꙡ | Ꙣ | |||||||
Ꙥ | Ꙧ | Ꙩ | Ꙫ | Ꙭ | ꙮ | Ꚙ | |||||||
Ꚛ |
Ѡ, ѡ (назва: од, ад) — стары кірылічны знак[1] стара- і царкоўнаславенскай кірыліцы, іншыя назвы: от, о. Адпавядае грэцкаму знаку О вялікае (Ω, ω), хоць прайгравае толькі малой яе напісаньне (загалоўныя сустракаецца вельмі рэдка, толькі ў загалоўках у дэкаратыўных мэтах). У старажытнай (круглай) глаголіцы мае выгляд . Лікавае значэньне ў кірыліцы — 800, у глаголіцы — 700.
У стараславянскай мове од па гучаньні не адрозьніваецца ад звычайнага знаку О; ўжываньне таго ці іншага з гэтых знакаў вызначалася эстэтычнымі меркаваньнямі й свабодным месцам у радку (натуральна, за выключэньнем лікавага выкарыстаньня знакаў). Даволі рана выпрацаваўся звычай пісаць праз Од спалучэньне О у пачатку слова, ставячы пры гэтым знак адзін на аднаго; так паўстаў знак Ѿ, які даволі часта лічаць асобным знакам (з такім разуменьнем беспасьпяхова змагаюцца ўжо амаль чатыры стагодзьдзі).
У сярэдзіне XVII ст. пад уплывам польскае мовы ў тэкстах украінска-беларускага зводу царкоўнаславенскае мовы Ѡ пачала замяняць літару Ó: рѡжа [ружа], огѡрок [агу́рак], агѡлны [агу́льны], Бѡг [Буг] (рака), Навагрѡдак [Навагру́дак] (горад).
Варыянты ад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ѡ ѡ — Од
- Ѡ҃ ѡ — Од з тытлам
- Ѿ ѿ — двазнак «от»
- Ѽ ѽ — Од зь вялікім тытлам
— Од круглая
Лічбавае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У стараславенскай і царкоўнаславенскай мовах Ѡ мае значэньне лічбы — 800.