Ё
| Літара кірыліцы Ё | |
| Ёё | |
| ◄ Д Ђ Ѓ Е Ё Є Ж Ӂ Ѕ ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Д Дж Дз Е Ё Ж З І Й ► | |
| У лацінцы | Jo · jo · Io · io · O · o |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [jo] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter io
cyrillic small letter io |
| Юнікод | Ё: U+0401 ё: U+0451 |
| HTML | Ё: Ё, Ё ё: ё, ё |
| UTF-16 | Ё: 0x401 ё: 0x451 |
| URL-код | Ё: %D0%81 ё: %D1%91 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ё, ё (йо; курсіў: Ё ё) — сёмая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Утворана спалучэньнем літары «е» зь дзьвюма коскамі, якія над літарай. У старабеларускай пісьменнасьці гук «о» пасьля мяккіх зычных абазначаўся літарай «е» («медъ»), спалучэньнем «іо» («ліосъ»), а часам нават знакам «о» («всо»). У сучаснай беларускай мове абазначае галосны гук «о» задняга раду сярэдняга пад’ёму[1] і мяккасьць папярэдняга зычнага («вёска» — «в’оска»), а ў пачатку слова, пасьля галосных, «еў» і «ы» і апострафа — спалучэньнем гукаў «йо» («ёрш» — «йорш»). Літара «ё» бывае вялікай і малой, мае адпаведны рукапісны й друкаваны выгляд.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «сёмы» (група «ё»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для адрозьніваньня прадметаў пад адным абазначэньнем.
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ё адсутнічае й адпаведна ня мае лічбавага значэньня.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У беларускай мове літару ⟨Ё⟩ не мажліва замяніць на літару ⟨Е⟩ (як гэта можна рабіць у расейскай мове), гэта лічыцца памылкай[2].