Є

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы ўкраінская (круглая) Е
Єє
Выява
Ђ  Ѓ  Е  Ё  Є  Ж  Ӂ  Ѕ  З
Зьвесткі
Гук[je], [jɛ]
Назва ў Юнікодзеcyrillic capital letter ukrainian ye
cyrillic small letter ukrainian ye
ЮнікодЄ: U+0404
є: U+0454
HTMLЄ‎: &#1028, &#x404
є‎: &#1108, &#x454
UTF-16Є‎: 0x404
є‎: 0x454
URL-кодЄ: %D0%84
є: %D1%94
Каб пабачыць усе сымбалі, глядзіце:
уселацінкакірыліцагрэцкіядыякрытыкі

Є, є (круглая е, таксама ўкраінская е; курсіў: Є є ) — восьмая літара сучаснага ўкраінскага альфабэту, ужываецца таксама ў хантыйскім і царкоўнаславянскім альфабэтах; да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ўваходзіла ў альфабэт сэрбскае мовы.

Ранейшае напісаньне Є паходзіць з кірыліцы і ўжывалася ў пачатку словаў і пасьля галосных; адпавядае лігатуры (Ѥ, ѥ), дзе была ў найстаражытнейшых помніках славянскага пісьменства. Такое адрозьненьне напісаньняў Е і Є было асабліва характэрным для ўкраінскага кніжнага пісьма. Адасабленьне напісаньня асобнай літары для Є першым зьявілася ў сэрбскім (у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя) альфабэце, дзе выкарыстоўвалася да прававапісу Вука Караджыча сярэдзіны XIX стагодзьдзя; заменена спалучэньнем је.

Лічбавае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Є мае значэньне лічбы — 5.