Щ
| Літара кірыліцы Шча | |
| Щщ | |
| ◄ Ц Ч Џ Ш 'Щ' Ъ Ы Ь Ҍ ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [ɕ], [ʃtʃ], [ʃt] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter shcha
cyrillic small letter shcha |
| Юнікод | Щ: U+0429 щ: U+0449 |
| HTML | Щ: Щ, Щ щ: щ, щ |
| UTF-16 | Щ: 0x429 щ: 0x449 |
| URL-код | Щ: %D0%A9 щ: %D1%89 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Щ, щ (шча, укр. і рас. ща; курсіў: Щ щ) — літара некаторых славянскіх кірылічных альфабэтаў: 27-я ў расейскім (літаратурным вымаўленьнем лічыцца мяккае [шь]), 26-я ў баўгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ва ўкраінскім (вымаўляецца як цьвердае (падобнае на беларускае) [шч], або на ўсходзе й сярэдзіне Ўкраіны [шь]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў.
Літара ў беларускім альфабэце адсутнічае. У кірыліцы звычайна лічыцца 25-ай паводле парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-ай (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў расейскай, стаіць пасьля Ш), выглядае як
і лікавага значэньня ня мае; у глаголіцы паводле ліку 26-ы, выглядае як
і мае лікавае значэньне 800.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Щ ня мае лікавага значэньня.