Н
| Літара кірыліцы Н | |
| Нн | |
| ◄ К Л Љ М Н Њ О П Р ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Й К Л М Н О П Р С ► | |
| У лацінцы | N · n |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [n] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter en
cyrillic small letter en |
| Юнікод | Н: U+041D н: U+043D |
| HTML | Н: Нн: н
|
| UTF-16 | Н: 0x041D н: 0x043D |
| URL-код | Н: %D0%9D н: %D0%BD |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Н, н (эн; курсіў: Н н) — літара славянскіх кірылічных альфабэтаў (14-я ў баўгарскім, 15-я ў беларускім і расейскім, 16-я ў сэрбскім, 17-я ў македонскім і 18-я ва ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьці некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах называецца «нашь» (ст.-сл.) або «нашъ» (ц.-сл.). У кірыліцы ёсьць 15-ай паводле ліку. У глаголіцы — 16-ай паводле ліку.
Можа быць малой й вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Н паходзіць з кірылічнай
, што ўзьнікла на аснове грэцкай літары Ν, ν (Ню). У Глаголіцы мае выгляд
.
У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у зьвязку з рознымі пісьмовымі школамі і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх выглядах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня. У XVII стагодзьдзі літара Н канчаткова выціснула літару Ν. Літара Ν выкарыстоўваецца цяпер толькі ў царкоўнаславянскай мове.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Н мае значэньне лічбы — 50. У Глаголіцы мае значэньне 70.