Ѣ ётаваны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ꙓ
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

, (ётаваны яць) — літара стараславянскай кірылічнай азбукі, якая сустракаецца толькі ў «Ізборніку Сьвятаслава» 1073 году[1]. Дадзены сымбаль пабудаваны як лігатура літар І і Ѣ. У глаголіцы адсутнічае, лікавага значэньня ня мае. У склад літар кірылічнага альфабэту не ўключаецца, таму й парадкавага нумара ня мае (звычайна пра існаваньне гэтакай літары наогул не згадваецца). Уласнае імя літары невядома (і невядома, ці было яно наогул); апісальная назва «ётаваны яць» — умоўная. Ётаваны яць выкарыстоўваўся ў пачатку словаў і пасьля галосных: ꙓди, наꙓдъсѧ. Вымаўляўся, верагодна, як [jæ] альбо [je].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Карскі Э. Ф., «Славянская кирилловская палеография»|выданьне другое