Узбэцкая кірыліца
Узбэцкая кірыліца — кірыліца, якая выкарыстоўваецца ва ўзбэцкае мове. Пачатак яе існаваньня ў 20 ст. у СССР. У 1930-ыя гады савецкія паны вырашылі зьмяніць правапіс народаў сярэдняе Азыі СССР. Яны карысталіся арабіцаю. У 1920-ыя гады правапіс замянілі на лацініцу, а потым у 1940 годзе замянілі на кірыліцу. Пасьля распаду СССР кірыліцу спрабуюць замяніць лацініцаю, але кірыліца яшчэ мае выкарыстаньне.
Узбэцкая азбука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узбэцкая азбука мае 35 знакаў. Большасьць знакаў супадае зь беларускаю азбукаю, але маюцца асаблівыя знакі. Гэта Ъ, Ғ, И, Ҳ, Қ. Іх няма ў беларускае азбуцы.
Сьпіс знакаў:
Л. п/п | Знак вялікі | Знак малы | Гук | Адпаведнік у беларускае азбуцы |
1 | А | а | а | е |
2 | Б | б | б | е |
3 | В | в | в | е |
4 | Г | г | г | е |
5 | Ғ | ғ | г | е |
6 | Д | д | д | е |
7 | Е | е | йэ, э | е |
8 | Ё | ё | йо | е |
9 | Ж | ж | ж | е |
10 | З | з | з | е |
11 | И | и | і | е |
12 | Й | й | й | е |
13 | К | к | к | е |
14 | Қ | қ | кх | е |
15 | Л | л | л | е |
16 | М | м | м | е |
17 | Н | н | н | е |
18 | О | о | о | е |
19 | П | п | п | е |
20 | Р | р | р | е |
21 | С | с | с | е |
22 | Т | т | т | е |
23 | У | у | у | е |
24 | Ў | ў | о | няма |
25 | Ф | ф | ф | е |
26 | Х | х | х | е |
27 | Ҳ | ҳ | кх | е |
28 | Ц | ц | ц | е |
29 | Ч | ч | ч | е |
30 | Ш | ш | ш | е |
31 | Ъ | ъ | няма | няма |
32 | Ь | ь | няма | е |
33 | Э | э | э | е |
34 | Ю | ю | йу | е |
35 | Я | я | йа | е |
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рашэньне аб пераходзе на кірыліцу прынялі ў ЦК УКП (б). Выкананьне рашэньня зьдзейсьнілі ва Ўзбэцкае ССР. Была створаная грамада пад назваю камісія. Пасьля работы грамада прыняла папярэднюю ўзбэцкую кірыліцу. Яна мела 33 знакі. Папярэдняя кірыліца мела знакі, якія не прынялі — Ң ң, Ҷ ҷ, Ө ө, Қ қ, Ƶ ƶ, Ҳ ҳ, а таксама "горняя коска" (апостраф). Пасьля абнародваньня свайго рашэньня пачаліся незадаволеныя водгукі настаўнікаў школаў і ВНУ, мовазнаўцаў. Большасьць іх заўваг адверглі, аднак адно прынялі да ўвагі — вялікая колькасьць знакаў. Іх скарацілі. Былі галасы выкінуць з кірыліцы запазычаныя з расейскае кірыліцы знакі Щ щ і Ы ы, а вось іншыя — Е е, Ё ё, Ц ц, Ю ю, Я я. Для перадачы гуку [ə], трэба ўключыць у сьпіс Ə ə, а гук [ɔ], замяніць А а. Пачалі зьяўляцца розныя віды ўзбэцкае азбукі. Канцом "стварэньня" азбукаў быў закон прыняты Вярхоўным саветам УзбССР. 8 траўня 1940 году ім была прынятая пастанова аб пераходзе на кірыліцу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Узбэцкая азбука. (рас.). Праваднік Узбэкістану. Праверана 18 верасьня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|