Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ꚛ
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

, (перакрыжава́нае о) — былая літара кірылічнага альфабэту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варыянты мадыфікацыі літары О

Зьяўленьне ⟨Ꚛ⟩ зьвязваюць са зьмяненьнем рэпертуару графем у XIVXV стагодзьдзяў, зьвязанага з актывізацыяй культурных і канфэсійных сувязяў зь Бізантыяй і паўднёвымі славянамі, у прыватнасьці засваеньня іншаславянскай кніжнай традыцыі[1] . У берасьцяных граматах XV стагодзьдзя разьвілася традыцыя (найбольш раньнія прыклады якой сустракаюцца ўжо ў XIII стагодзьдзі) у пачатку слова і пасьля галоснай пісаць шырокае, часта растуленае зьверху ⟨о⟩, а ў астатніх выпадках вузкае звычайнае ⟨о⟩. У якасьці шырокага маглі выступаць варыянты вочнага ⟨о⟩, ⟨о⟩ з крыжам: ꚛкрестъ, ꚛкругъ, альбо магла выкарыстоўвацца «амега»: ωстровескои, ωстровескимъ (астроўскі, астроўскім)[2]. Карскі лічыць зьяўленьне вочных варыянтаў запазычаньнем у грэкаў праз паўднёвых славян, а варыянт з крыжам — другасным у адносінах да вочным варыянтам, створаным па іх узоры[3]. У заяўцы прыводзяцца ў якасьці прыкладу «early Slavonic manuscripts» і малюнак нейкага друкаванага Эванґельля 1553 ці 1554 году.

Юнікод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • : U+A69A
  • : U+A69B

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кірыліца. www.pravenc.ru. Праверана 2019-03-27 г. Архіўная копія ад 2019-03-27 г.
  2. ^ Берасьцяная грамата № 928, 30е-50е гг. XV в., не ранее 10-х. Начало такой практики фиксируется Зализняком, например, в комментарии к берестяной грамоте № 377 XIII в.
  3. ^ Карскі Э. Ф., Славянская кирилловская палеография, выданьне ІІ, 1928, 1979, старонкі 195—197