У (кірыліца)
| Літара кірыліцы У | |
| Уу | |
| ◄ С Т Ћ Ќ 'У' Ў Ф Х Ц ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ П Р С Т У Ў Ф Х Ц ► | |
| У лацінцы | U · u |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [u], [ʊ], [ʌ] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter u
cyrillic small letter u |
| Юнікод | У: U+0423 у: U+0443 |
| HTML | У: У, У у: у, у |
| UTF-16 | У: 0x423 у: 0x443 |
| URL-код | У: %D0%A3 у: %D1%83 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
У, у (курсіў: У у) — 21-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасьцях некаторых неславянскіх народаў.
Знак «оукъ» (ук) пішацца ў сярэдзіне ці канцы слова, а знак «оник» пішацца ў пачатку слова. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «укъ», што азначае «навука, вучэньне, навучэньне». У кірыліцы звычайна лічыцца 21-й паводле парадку, лікавага значэньня ня мае, у глаголіцы паводле ліку 22-я, мае лікавае значэньне 400. Паходжаньне літары ў абодвух альфабэтах — лігатура літараў «он» (О) і «іжыца» (Ѵ, ѵ).
Напісаньне ѹ ў стараславянскіх і старажытнарускіх помніках нярэдка правакуе непрафэсыйных аўтараў на сьцьверджаньне, што гэтая літара гучала ў старажытнасьці, як злучаны гук (дыфтонг) [оу], і выкарыстаньне гэтай тэзы для няправільных роздумаў (напрыклад вымова слова: Радоуніца, а правільна Радуніца). Ніякіх навуковых падстаў да такога сьцьверджаньня сучаснай навуцы невядома.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 у).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах У ня мае лічбавага значэньня.