К
| Літара кірыліцы К | |
| Кк | |
| ◄ І Ї Й Ј К Л Љ М Н ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Ж З І Й К Л М Н О ► | |
| У лацінцы | K · k |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [k] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter ka
cyrillic small letter ka |
| Юнікод | К: U+041A к: U+043A |
| HTML | К: К, К к: к, к |
| UTF-16 | К: 0x41A к: 0x43A |
| URL-код | К: %D0%9A к: %D0%BA |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
К, к (ка; курсіў: К к) — дванаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай К («ка́ка»), якая ўзьнікла на аснове грэцкай устаўной К («ка́па»). У старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня пэўнага помніка. Абазначала гукі «к», «к’» («камень», «кислый»). Мела лікавае значэньне «дваццаць». У XVI ст. літара, апроч рукапіснага выгляду, набыла друкаваны.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі «к», «к’». Літара бывае вялікая й малая, мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «адзінаццаты» (група «к»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шрыфт № 8к).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах К мае значэньне лічбы — 20.