Фіта
Ѳ, ѳ (фіта) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту. Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ, θ), якая мае лікавае значэнне — 9. У кірыліцы выглядае як (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У першапачатковай глаголіцы, як мяркуюць, фіта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаны ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак
(Ⱚ), які ня мае лічбавага значэньня.
Літара Ѳ (фіта) пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога th. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [т], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [ф] і прыкладна да сярэдзіны XVII ст. выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.
Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:
Арыґінал | Чытаньне і перадача ў беларускай мове | Чытаньне і перадача ў расейскай мове |
---|---|---|
Ѳеодоръ | Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар | Феодор — Федор — Фёдор |
Ѳекля | Тэкля | Фекла — Фёкла |
Миѳъ | Міт | Миф |
Орѳографія | Артаґрафія | Орфография |
Каѳедра | Катэдра | Кафедра |