Р
| Літара кірыліцы Р | |
| Рр | |
| ◄ Н Њ О П 'Р' С Т Ћ Ќ ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ М Н О П Р С Т У Ў ► | |
| У лацінцы | R · r |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [r], [ɹ] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter er
cyrillic small letter er |
| Юнікод | Р: U+0420 р: U+0440 |
| HTML | Р: Р, Р р: р, р |
| UTF-16 | Р: 0x420 р: 0x440 |
| URL-код | Р: %D0%A0 р: %D1%80 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Р, р (эр; курсіў: Р р) — 18-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасьцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «Рэчэ, кажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).
У кірыліцы звычайна лічыцца 18-ай паводле ліку і выглядае як
; у глаголіцы паводле ліку 19-я, мае выгляд
.
Паходжаньне кірылічнай літары — грэцкая ро (Ρ, ρ).
У стараславянскай мове Р магла быць і цьвёрдай, і мяккай. Асобнай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р было складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гуку р старажытныя пісцы перадавалі спалучэньнямі ръ, рь. Пры чытаньні стараславянскіх пісьмаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэньні вымаўляюцца як адзіны складовы гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэньні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэньня ръ, лъ, пазначаюць гук р і адпаведны кароткі галосны.
У беларускай літаратурнай мове зычны [р] заўсёды цьвёрды й ня мае адпаведнага мяккага.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 р).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Р мае значэньне лічбы — 100.