Я
Выгляд
| Літара кірыліцы Я | |
| Яя | |
| ◄ Ь Ҍ Э Ю 'Я' Ӏ А Ә Б ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Ы Ь Э Ю Я ’ А Б В ► | |
| У лацінцы | Ja · ja · Ia · ia · A · a |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [ja], [jɐ], [jɤ] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter ya
cyrillic small letter ya |
| Юнікод | Я: U+042F я: U+044F |
| HTML | Я: Я, Я я: я, я |
| UTF-16 | Я: 0x42F я: 0x44F |
| URL-код | Я: %D0%AF я: %D1%8F |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Я, я (курсіў: Я я) — 32-я і апошняя літара беларускага кірылічнага альфабэту. У іншых альфабэтах: 30-я ў баўгарскім, 33-я ў расейскім і ўкраінскім, у якіх таксама апошняя (ва ўкраінскай з 1990 году, да гэтага ў канцы стаяў мяккі знак); з сэрбскага прыбраная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сэрбскага, ня ўводзілася. Выкарыстоўваецца таксама ў большасьці кірылічных пісьмовасьцях неславянскіх моваў. У царкоўнаславянскай азбуцы таксама называецца «я», але выглядае па-рознаму:
і
.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Я ня мае лічбавага значэньня.