Ы
Выгляд
| Літара кірыліцы Ы | |
| Ыы | |
| ◄ Џ Ш Щ Ъ Ы Ь Ҍ Э Ю ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я ► | |
| У лацінцы | Y · y |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [ɨ], [ɯ], [ə] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter yeru
cyrillic small letter yeru |
| Юнікод | Ы: U+042B ы: U+044B |
| HTML | Ы: Ы, Ы ы: ы, ы |
| UTF-16 | Ы: 0x42B ы: 0x44B |
| URL-код | Ы: %D0%AB ы: %D1%8B |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ы, ы (курсіў: Ы ы) — 28-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў расейскім (29-я) і русінскім альфабэтах (15-я). Паходзіць з стараславянскага альфабэту. Ёсьць лігатурай.
У іншых нацыянальных славянскіх кірылічных альфабэтах адсутнічае (у сучасных паўднёваславянскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але літару Ы з сэрбскага і баўгарскага альфабэтаў прыбралі толькі ў XIX стагодзьдзі; а ва ўкраінскім альфабэце замест літары Ы выкарыстоўваецца И). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьмовасьцях неславянскіх моваў.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ы ня мае лічбавага значэньня.