Дзяржаўная служба
Выгляд
Дзяржаўная служба — прафэсійная дзейнасьць асобаў, што займаюць дзяржаўныя пасады, якая ажыцьцяўляецца ў мэтах непасрэднай рэалізацыі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забесьпячэньня выкананьня функцыяў дзяржаўных органаў.
Прававую аснову дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя заканадаўчыя акты.