Ганна Кацярына Радзівіл
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 верасьня 1676 Ракаў, ВКЛ |
Памерла | 19 красавіка 1746 Белая, ВКЛ |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Геранім Сангушка Канстанцыя з Сапегаў |
Муж | Караль Станіслаў Радзівіл |
Дзеці | Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», Геранім Флярыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Ежы Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Тэкля Ружа Радзівіл[d][1][2], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] і Крысьціна Алена Радзівіл[d] |
Дзейнасьць | бізнэсвумэн |
Ганна Кацярына Радзівіл (у дзявоцтве Сангушка; 23 верасьня 1676, места Ракаў[3] — 19 красавіка 1746, места Белая[4]) — гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўніца шляхецкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», дачка Гераніма, старосты сураскага, і Канстанцыі з Сапегаў. Мела брата Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага
У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам, ад якога мела сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама 7 дачок. Па сьмерці мужа пасялілася ў месьце Белая Берасьцейскага ваяводзтва і занялася гаспадарчай дзейнасьцю.
У пачатку XVIII ст. зладзіла вытворчасьць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясьвіжы. Заснавала Налібоцкую і Ўрэцкую шкляныя мануфактуры.
У 1714 годзе распачала вытворчасьць парцаляны ўва Ўрэччы, каля 1736 году заснавала рудню ў Нягневічах, у 1737 годзе — катловае прадпрыемства ў Невелі.
Зь яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамесьнікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галяндзкіх пародаў.
Істотна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясьвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду. Фінансавала каранаваньне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, 1722 г.
-
С. Цыбульскі, 1759 г.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.
- ^ Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2003. С. 401.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 448 с. ISBN 985-6730-25-2.