Геранім Флярыян Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Геранім Флярыян Радзівіл
Геранім Флярыян Радзівіл
Геранім Флярыян Радзівіл
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 траўня 1715
Белая Берасьцейскага павету
Памёр 17 траўня 1760 (45 гадоў)
Белая, Берасьцейскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаваны Крыпта-пахавальня Радзівілаў[d]
Род Радзівілы
Бацькі Караль Станіслаў Радзівіл
Ганна Кацярына з Сангушкаў
Жонка Тэрэза з Сапегаў, Магдалена з Чапскіх, Анэля зь Мянчынскіх
Дзейнасьць палітык

Геранім Флярыян Радзівіл (4 траўня 1715, места Белая Берасьцейскага павету — 17 траўня 1760, места Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1739—1750) і харунжы вялікі літоўскі (з 1750).

Быў старостам перамышльскім і крычаўскім. 3 1731 году фактычны ўладальнік (юрыдычны з 1744 году) г. зв. «Нойбурскіх маёнткаў».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магдалена з Чапскіх

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Караля Станіслава, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Меў старэйшага брама Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку», гетмана вялікага літоўскага і ваяводу віленскага.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 гадох падарожнічаў за мяжой. У 1739 годзе атрымаў урад падчашага, у 1750 годзе — харунжага.

Меў 6-тысячнае войска, роўнае войску Вялікага Княства Літоўскага. Залогі разьмяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся зь мясцовай шляхты і вайскова-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Белай, потым ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус).

Захоўваў жорсткі парадак у сваіх местах і маёнтках, здушыў Крычаўскае паўстаньне (1743—1744).

Заснаваў тэатар у Белай і Слуцкі тэатар Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў адмысловай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, зладзіў некалькі значных будоўляў у сваіх рэзыдэнцыях — Белай і Слуцку.

Першы раз ажаніўся ў 1739 годзе з Тэрэзай (пам. па 1784), дачкой падчашага надворнага літоўскага Юзэфа Францішка Сапегі (1670—1744) і Крыстыны Браніцкай (пам. 1761). У 1745 годзе разьвёўся зь першай жонкай і ўзяў другі шлюб з Магдаленай Чапскай (пам. па 1761), зь якой разьвёўся ў 1751 годзе. У 1755 годзе ажаніўся з Анэляй Мянчынскай (нар. 1731). Не пакінуў нашчадкаў.

Па сьмерці ягоныя маёнткі перайшлі да брата Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі».

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны Якубам Вэсэлем каля 1746 году. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1756 годзе Г. Ф. Радзівіл пачаў узьвядзеньне на высьпе Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер Чырвонае возера) мураваны замак пад назвай Вэнэцыя; меркаваў стварыць на возеры флёт з артылерыяй[1].
  • Г. Ф. Радзівіл першым у Вялікім Княстве Літоўскім стварыў у сваім войску харугвы паводле ўзору войска янычараў у Асманскай імпэрыі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 488.
  2. ^ Грыцкевіч А. Янычары ў Беларусі // «Новы Час» № 16 (21), 2003.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Геранім Флярыян Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў