Граўжышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 04:19, 7 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Граўжышкі
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Граўжышкаўскі
Насельніцтва: 523 (1997)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д. / 54.32806; 25.84111Каардынаты: 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д. / 54.32806; 25.84111
Граўжышкі на мапе Беларусі
Граўжышкі
Граўжышкі
Граўжышкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Граўжышкі — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 523 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад места Ашмяны, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.

Граўжышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню згадваюцца ў XIII ст. Каля 1495 у паселішчы збудавалі касьцёл. У 1518 Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1588 маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ў валоданьні кашталяна віцебскага Мэльхіёра Граўжы-Сноўскага, у кан. XVI ст. — кашталяна амсьціслаўскага Нарушэвіча.

На мяжы XVIXVII стст. Граўжышкі належалі Камfеўскіх, якія ў 1605 правалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Корсаку. Пазьней мясьціна знаходзілася ў валоданьні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кердзеяў (за імі адбудавалі стары касьцёл), Ромэраў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 2-й пал. XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пач. XX ст. Конанцавы. У 1880-я ў мястэчку было 22 двары, касьцёл, школа; рэгулярна праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).

У Першую сусьветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У сакавіку 2008 у Граўжышках разабралі даўні драўляны касьцёл.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Званіца

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (XVIII ст.)

Крыніцы

  1. ^ Валерый Шаблюк. Граўжышкі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 117.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Граўжышкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў