Малыя Вайшнарышкі
Малыя Вайшнарышкі лац. Małyja Vajšnaryški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Граўжышкоўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′9″ пн. ш. 25°53′58″ у. д. / 54.28583° пн. ш. 25.89944° у. д.Каардынаты: 54°17′9″ пн. ш. 25°53′58″ у. д. / 54.28583° пн. ш. 25.89944° у. д. |
± Малыя Вайшнарышкі |
Малы́я Вайшна́рышкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Альшанкі. Уваходзяць у склад Граўжышкоўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшын, Войшмунд; германскія імёны Woschel, Vussin, Vuisimundo) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы', а аснова -нар- (імёны ліцьвінаў Ашнар, Нарэла, Эйнар; германскія імёны Asinar, Narelo, Einar) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 53 чалавекі
- 2009 год — 43 чалавекі[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92.
- ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт дзяржаўнага пагранічнага камітэту РБ
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.