Перайсьці да зьместу

Журавіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Журавіны
Ягады журавін
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВерасакветкавыя
СямействаВерасовыя
РодВакцыніюм
ПадродЖуравіны
Бінамінальная намэнклятура
Oxycóccus
Арэал

Жураві́ны (па-лацінску: Oxycóccus) — вечназялёны дробны нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі 15—75 см даўжынёю.

Біялягічнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Журавіны. Батанічная ілюстрацыя Адольфа Іпэя, 1813

Лісьце доўгае, бліскучае, на зіму не адпадае, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шэраватае, з уціснутай сярэдняй жылай. Кветкі цёмна-ружовыя.

Плод — цёмна-чырвоная шарападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякацьцю і шчыльнай скуркай. Цьвіце ў траўні, ягады сьпеюць у верасьні—кастрычніку.

Збор і захоўваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расьце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць сасна, дурніцы, падвей, багун.

У Беларусі расьце паўсюдна.

Прамысловая здабыча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў сьвеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасьля Чылі, Канады і ЗША[1].

У народнай мэдыцыне ягады спажываюць пры зьніжанай кісьліннасьці страўніка. З журавінаў гатуюць морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі. Узвары й экстракты з журавінаў прыемныя й карысныя пры стоме. Лісьце можа ўжывацца як гарбата. Журавіны зьяўляюцца сховішчам шматлікіх карысных рэчываў і вітамінаў.

У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 10-м месцы ў сьвеце паводле збору журавінаў[2].

  1. ^ Наша Страва - 2: Журавіны. «Пакаленьне б/у» (6 студзеня 2011). Праверана 6 студзеня 2011 г.
  2. ^ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 лістапада 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журавінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў