Букча
| Букча, трансьліт. Bukča | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Букчанскі |
| Першыя згадкі | 16 стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 150 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°45′12″ пн. ш. 27°40′35″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 657 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| Паштовы індэкс | 247856 |
| Нумарны знак | 3 |
| Букча на мапе Беларусі ± Букча | |
Бу́кча[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Радзівілавічаў, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежу. Букча ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Букчанскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага.
У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[2]
3 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў; 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 габрэй; 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў; 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары; 1998 год — 362 двары, 941 жыхар; 1999 год — 911 жыхароў; 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 657 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Землі вакол вёскі знаходзяцца ў складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы». Мэханічныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уваскрасенская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 214
- ↑ «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Букча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў