Бальцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Балтэн»)
Baldin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bald + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бальтын, Балтэн
Вытворныя формы Больдун
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бальцін»

Бальцін (Бальтын), Балтэн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бальдзін або Бальдзен, пазьней Бальтын (Baldin, Balden[a], Baltin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bołdyn[5].

У 1631 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся David Balthenius, Tilsensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… на Ивана Болтынича (26 траўня 1520 году)[7]; подданыи… Митюша Бовътиничъ (13 або 14 сакавіка 1540 году)[8]; cum Anna Bałtenowa de Jagowdzie (1701 год)[9]; Otto Baltin… Biern Baltin… Piter Baltin (1738 год)[10]; Bałtence (1744 год)[11]; Sapron Bałtyn (1765 год)[12]; zaścianki… Bolcieniszki… Bałteniszki (1782—1783 гады)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1906 год існаваў засьценак Бальдзінішкі ў Дзьвінскім павеце, а таксама сяло і маёнтак Бальцінова (Бальцінава) і вёска Болдыні ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[14].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Больцінікі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Baldenshart

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 22.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 235.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 11.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 327.
  7. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
  8. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 316.
  9. ^ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 4, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  10. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 183—184.
  11. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 218.
  13. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 120—121.
  14. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 107, 213, 248.