Болташ
| Болташ лац. Bołtaš | |
| Boltsch | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Boldt + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Болдыш |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Болташ» | |
Болташ, Болдыш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Болтш або Больч (Boltsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: заставилъ землю — отъчызну свою, Янку Болътошевичу, немонойчанину… заставилъ землю — ниву свою, Янку Болътошевичу (люты 1531 году)[4]; тивун Балтуш Шилеикович (1 ліпеня 1542 году)[5]; Bołtasz Macieiewicz… Bałtusz, pomocnicy (1554 год)[6]; Daniel Boltasz (1641 год)[7]; Яцъко Балдышь (1649 год)[8]; Andrżey Bałdyszewicz (1765 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Болдыш (1901—1938) — беларус з ваколіцаў Дзісны, забіты ўладамі СССР[10]
Болдышы гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род[11][12].
Балдышы (Bałdysz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў і Расенаў[13].
На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Болдышы ў Гарадоцкім павеце, таксама вёска Болдышы існавала ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 22.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 166.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 17.
- ↑ Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 253, 255.
- ↑ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 74.
- ↑ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 467.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 337.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Омской обл.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 318.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 32.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 146.