Капаткевічы
Капаткевічы лац. Kapatkievičy | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Петрыкаўскі | ||||
Сельсавет: | Капаткевіцкі | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2876 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2350 | ||||
Паштовы індэкс: | 247920 | ||||
СААТА: | 3243830906 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′52″ пн. ш. 28°48′56″ у. д. / 52.31444° пн. ш. 28.81556° у. д.Каардынаты: 52°18′52″ пн. ш. 28°48′56″ у. д. / 52.31444° пн. ш. 28.81556° у. д. | ||||
± Капаткевічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Цэнтар сельсавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2876 чалавек[1]. Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Рудабелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.
Капаткевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы ўпамінаюцца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 году паселішча значыцца як валодваньне вялікіх князёў.
У 1568 годзе, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 годам упамінаецца тутэйшая царква Покрыва Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету. На 1795 год у мястэчку было 55 двароў (на 1816 год 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 годзе пачаў дзеяць касьцёл.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Капаткевічы ў Яленскіх і ў 1868 годзе падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. На 1886 год у Капаткевічах было 8 двароў, дзеялі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы.
За часамі Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 году Капаткевічы займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капаткевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1924—1931 і 1935—1962 гадох Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 году — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я гады тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
23 чэрвеня 2003 году ў Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].
-
Касьцёл Сьвятога Аўгустына, 1914 г.
-
Па пажары, 10 верасьня 1921 г.
-
На Рынку (?), 1921 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1062 чал.; 1883 год — 1,5 тыс. чал.[4]; 1897 год — 2081 чал. у мястэчку Капаткевічах, 644 чал. у сяле Капаткевічах
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 2,6 тыс. чал.; 1997 год — 4,4 тыс. чал.[5]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,9 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,8 тыс. чал.[8]; 2007 год — 3,7 тыс. чал.; 2008 год — 3,6 тыс. чал.; 2009 год — 3415 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 2960 чал.[10]; 2017 год — 2880 чал.[11]; 2018 год — 2876 чал.[1]
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Капаткевічах дзеюць царква Покрыва Багародзіцы (па 1990 годзе) і касьцёл сьвятога Аўгустына (з 1998 году).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Аўгустына (XVIII ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (XVII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гіпаліт Клімашэўскі (1802—1874) — беларускі эміграцыйны дзяяч, публіцыст
- Валеры Ціхіня — сябар-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі ў 1994—1996 гадах
- Антон Яленскі (1818—1874) — грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 247.
- ^ Капаткевічы — парафія святога Аўгустына, Catholic.by
- ^ Jelski A. Kopatkiewicze // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 374.
- ^ Самахвалаў І. Капаткевічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 96.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 20.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.