Перайсьці да зьместу

Капаткевіцкі пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Капатке́віцкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Капаткевічы.

20 жніўня 1924 году створаны Капаткевіцкі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёну Мазырскай акругі БССР. Цэнтар — мястэчка Капаткевічы (з 1939 году — вёска Вялікае Сяло). Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 году да 12 лютага 1935 году ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 году ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай вобласьці. Пасьля скасаваньня Капаткевіцкага раёну з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Петрыкаўскага раёну[1]. 11 лютага 1974 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Капаткевіцкаму пасялковаму савету[2]. 12 лістапада 2013 году Капаткевіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[3][4].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва пасялковага савету (5 населеных пунктаў без Капаткевічаў) 373 чалавекі[5], зь іх 95,4 % — беларусы[6].

Населеныя пункты

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1 студзеня 1981 году — 7[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 6[8]
  1. Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
  2. Капаткевіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Петриковского района Гомельской области (рас.)
  4. Капаткевіцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 95
  8. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 93
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 274
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 170
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 119