Скрыгалаў
| Скрыгалаў лац. Skryhałaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Мазырскі |
| Сельсавет | Скрыгалаўскі |
| Першыя згадкі | 1497[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°06′01″ пн. ш. 28°48′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 625 чал. (2010)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2351 |
| Паштовы індэкс | 247761 |
| СААТА | 3235836036 |
| Нумарны знак | 3 |
| Скрыгалаў на мапе Беларусі ± Скрыгалаў | |
Скрыга́лаў[3] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Цэнтар сельсавету Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 747 чалавек. Знаходзіцца за 33 на захад ад Мазыру, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Петрыкаў.
Скрыгалаў — даўняе сяло, пасьля мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найранейшыя часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выяўленыя археолягамі два курганныя могільнікі X—XIII стагодзьдзяў (11 насыпаў, за 2 км на поўдзень ад Скрыгалава і 13 насыпаў, за 2 км ад вёскі, ува ўрочышчы Забуклявеччы) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці.
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найраней Скрыгалаў згаданы пры канцы XV ст. Паводле Густынскага летапісу, у 1497 годзе мітрапаліт кіеўскі і Ўсяе Русі Макарый[4]
Егда же идяще до Киева на стол свой, усѣченъ бысть от Татар над рѣкою Припетю в селѣ Страголовахъ. Мощи его доселѣ лежатъ нетлѣнны во святой Софии[a]


У апісаньні Мазырскага замка 1552 году паведамляецца, што сяло Скрыгалаў было цэнтрам аднайменнай нядзелі[b] Мазырскай воласьці, а ягоныя жыхары выконвалі плацёжныя павіннасьці ды розныя работы на карысьць замку. На той час паселішча складалі 32 гаспадаркі[c][7].
З рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 года, тэкст якой вядомы з актавай кнігі 1777 года, вынікае, што шырыня грунту сяла Скрыгалава складала як уздоўж тры мілі, а ўпоперак — дзьве мілі. Засьведчана наяўнасьць рыбных ловаў па адной тоні ў Нізове, Рэчышчы, Кліне і Батошыне, а баярын Клопат, згодна зь лістом каралеўскім, у Зімовішчах[d] землі зь людзьмі[8].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[9]. Скрыгалаў у складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, быў выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва.
На 1590 год у Скрыгалаве было 14 дымоў. Знойдзены тут у 1925 годзе манэтны скарб (каля 200 манэтаў Рэчы Паспалітай) датуецца 3-й чвэрцю XVII ст.
З 1702 году побач з Скрыгалавам працавала рудня К. Аскеркі. 28 траўня 1782 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы штогод і штотыднёвыя таргі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Скрыгалаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 70 двароў, з 1799 году дзеяла царква (згарэла ў 1872 годзе). Праз Скрыгалаў праходзіў гасьцінец з Мазыра ў Давыд-Гарадок. Працавала паштовая станцыя. У XIX ст. непадалёк знаходзілася сяло Скрыгалаўская Слабада (65 двароў на 1816 год), якое пазьней злучылася зь мястэчкам.
На 1847 год Скрыгалаў належаў панам Тышкевічам. Тут было 109 двароў, дзеялі прыстань і пераправа на рацэ Прыпяць. У 1858 годзе ў мястэчку адкрылася школа. На 1859 год у Скрыгалаве было 115 двароў[10]. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе каля мястэчка дзеялі паўстанцкія аддзелы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Скрыгалаве было 137 двароў, дзеялі царква і малітоўны дом, працавалі расейская народная вучэльня, 8 крамаў, карчма, сельская лякарня і паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год у мястэчку было 204 двары. З 1910 году працавала пільня. На 1917 год — 314 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Скрыгалаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Скрыгалаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Скрыгалаў у складзе Мазырскага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[11].
1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Скрыгалаў увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе ў 1924 годзе стаў цэнтрам сельсавету. На 1925 год тут было 359 двароў. У канцы 1930-х гадоў статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1996 год у Скрыгалаве было 364 двары, на 2000 год — 336 двароў, на 2001 год — 338 двароў, на 2004 год — 313 гаспадарак. У 2018 годзе Скрыгалаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVI стагодзьдзе: 1552 год — 31 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 609 чал.; 1880 год — да 1 тыс. чал.[13]; 1897 год — 816 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1284 чал. у мястэчку Скрыгалаве, 12 чал. у маёнтку Скрыгалаве; 1917 год — 1908 чал.; 1959 год — 1294 чал.; 1996 год — 900 чал.[14]; 2000 год — 801 чал.[15]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 808 чал.[16]; 2004 год — 747 чал.[17]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Скрыгалаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плян складаецца з 2 падзеленых каналам частак: паўночнай (простая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёвай (дугападобная вуліца шыротнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1987—1995 гадох узводзіліся цагляныя дамы на 110 радзінаў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год). Новым вуліцам перасяленцы далі назвы сваіх былых вёсак Белы Бераг і Белабярэская Рудня.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее Скрыгалаўскі этнаграфічны музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У 1897 годзе ў ягоны гонар збудаваная капліца, ува ўрочышчы Падселішчы ўсталяваны абэліск.
- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[5].
- ↑ Гэта ня 32 «человека населения», як уважаў П. Кляпацкі[6].
- ↑ Выдаўцы дакумэнту запісалі — у Лімовішчах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 234
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Полное собрание русских летописей. Т. 40. Густынская летопись. С.-Петербург: «Дмитрий Буланин», 2003. С. 139
- ↑ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
- ↑ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 188
- ↑ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 637
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 5. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 487
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам
- ↑ Jelski A. Skryhałów // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 720.
- ↑ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С.
- ↑ . — Мн.: . С. 325.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 471.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.