Перайсьці да зьместу

Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяргей Ціханоўскі (блогер)»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ціханоўскі.
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі
Імя пры нараджэньні Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі[1]
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 18 жніўня 1978 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР СССР, БССР, Гомель
Грамадзянства Сьцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак палітыка, грамадзкая дзейнасьць, прадпрымальнік
Жонка Сьвятлана Ціханоўская
Дзеці 2
Узнагароды

Сярге́й Леані́давіч Ціхано́ўскі (нар. 18 жніўня 1978, Гомель, Беларуская ССР, СССР) — беларускі блогер, аўтар і вядоўца каналу «Краіна для жыцьця», грамадзкі дзяяч.

Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Гомлі[2].

Скончыў філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны[3][4].

Прадпрымальнік, заснавальнік студыі «Компас Прадакшн», якая дзейнічае ў галіне відэаздымкаў. У асноўным дзейнічае ў Расеі й Украіне. Мае свой канал у Ют’юбе. Пастаянна караецца ўладаю за сваю дзейнасьць[5][6][7][8][9][10][11][12].

Спроба ўдзелу ў выбарах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 траўня 2020 году на сваім Ют’юб-канале Ціханоўскі выпусьціў відэа, у якім распавёў пра свае намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці ўдзельніка[13][14][15]. 6 траўня 2020 блогера затрымалі і зьняволілі ў г. Гомлі, але пазьней выпусьцілі. Некаторых сябраў ягонай каманды таксама затрымалі, але пазьней адпусьцілі. Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь адмовіла ў рэгістрацыі Сяргей Ціханоўскі па прычыне таго, што ягоны подпіс адсутнічаў у дакумэнтах[16]. За гадзіну да заканчэньня падачы заяваў дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская. Сяргей стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы сваёй жонкі.

29 траўня 2020 году Сяргей Ціханоўскі заклікаў да байкоту выбараў: «На выбары, у якіх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка і якія будзе лічыць Ярмошына, я адназначна людзей клікаць ня буду. Таму што як у такіх выбарах можна выйграць? Мы — за сумленныя выбары і мірны пратэст. Людзі ня вераць у такія выбары, ведаюць, як ідзе падлік... А тыя патэнцыйныя кандыдаты, якія клічуць на выбары і кажуць, што там можна сумленна выйграць і сфальсіфікуюць толькі маленькі працэнт — яны або хлусы, або падлы»[17]. 29 траўня ў час пікету па зборы подпісаў Ціханоўскі быў затрыманы. Падчас таго, як ён хадзіў і размаўляў зь людзьмі, жанчына ззаду падышла да яго і пачала зь ім размову. Паводле вэрсіі ягоных прыхільнікаў, Сяргей не хацеў мець зносіны зь ёй і проста сыходзіў. На відэа зь месца падзеяў відаць, як ён яе адштурхвае ад сябе. Падчас пікету побач зь месцам збору подпісаў знаходзілася два міліцыянты. Жанчына паскардзілася міліцыянтам на тое, што Сяргей адмовіўся адказваць на яе пытаньні, з прычыны чаго міліцыя пачала затрымліваць Сяргея. У гэты момант людзі з натоўпу пачалі адштурхоўваць міліцыянтаў ад Сяргея, і адзін зь міліцыянтаў упаў на асфальт. Пасьля гэтага на плошчы зьявіліся супрацоўнікі АМАПу. Некаторыя з удзельнікаў пікету спрабавалі перашкодзіць праехаць мікрааўтобусу з затрыманымі, з прычыны чаго выламалі дзьверы. Па выніку гэтага пікету Ціханоўскі і яшчэ дзевяць чалавек былі затрыманыя. Была ўзбуджаная крымінальная справа па факце прычыненьня цялесных пашкоджаньняў рознай ступені цяжкасьці супрацоўнікам органаў унутраных справаў. На наступны дзень Сяргея і яшчэ семярых чалавек перавезьлі ў Менск. Ціханоўскі, а таксама ягоная жонка назвалі гэта правакацыяй. Пасьля гэтага на сайце change.org зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем вызваліць Сяргея. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня[18].

14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Ціханоўскага да 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) распальваньне сацыяльнай варожасьці (3-я частка 130-га артыкула) ў сваіх тэлеграм- і ютуб-каналах супраць праваахоўнікаў і чыноўнікаў, 2) перашкоду працы Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (ч. 2 арт. 191), 3) ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293), 4) ладжаньне дзеяньняў у парушэньне грамадзкага парадку (ч. 1 арт. 342)[19]. Паводле гэтых самых 4-х артыкулаў суд вырак праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Яшчэ разам зь Ціханоўскім да зьняволеньня выраклі журналіста Беларускай службы Радыё «Свабода» Ігара Лосіка і блогера Ўладзімера Цыгановіча на 15 гадоў узмоцненага рэжыму за распальваньне сацыяльнай варожасьці і ладжаньне масавых беспарадкаў. Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча выраклі да 14 гадоў асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў[20]. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў)[19]. Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля[21].

31 сьнежня 2016 году Сяргей Ціханоўскі разьмясьціў у сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Ў кантакце» навагодняе віншаваньне з фатаздымкам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. 4—7 сакавіка 2017 году наведаў акупаваны расейскім войскам Крым[22].

  1. ^ Як падтрымаць палітвязьняў па «справе Ціханоўскага» (Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч) // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 12 чэрвеня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
  2. ^ С. Ціханоўскі Укантакце
  3. ^ Веды аб дзейнасьці
  4. ^ Хто такі С. Ціханоўскі
  5. ^ Блогер Сяргей Ціханоўскі на волі
  6. ^ Міліцыя затрымала ютуб-блогера, аўтара канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на аб'язной дарозе каля Магілёва, паведамляе ПЦ «Вясна».
  7. ^ ПЦ "Вясна"
  8. ^ Стрым Сяргея Ціханоўскага ў жывым эфіры глядзелі 35 тысяч чалавек
  9. ^ Блогер Сяргей Ціханоўскі: я магу стаць Хадаркоўскім і нават Каліноўскім
  10. ^ СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
  11. ^ Сяргей Ціханоўскі затрыманы ў Горадні. УЖЫВУЮ
  12. ^ "Сяргей Ціханоўскі"
  13. ^ Блогер Сяргей Ціханоўскі: «Неўзабаве ўлада зьменіцца»
  14. ^ Блогер і прадпрымальнік Сяргей Ціханоўскі заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Свой відэазварот ён змясціў на Ютубе.
  15. ^ Сергей Тихановский намерен стать кандидатом в президенты Беларуси
  16. ^ Блогер Сяргей Ціханоўскі не стане прэзідэнтам
  17. ^ Алена Германовіч. «Беларусы не дазволяць мяне пасадзіць»: як блогер Ціханоўскі «разгайдаў лодку» (рас.) // Партал «Беларускія навіны», 29 траўня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
  18. ^ Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыкі, блогеры — вязні сумлення Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2020-06-29 г.
  19. ^ а б Блогер Сяргей Ціханоўскі прысуджаны да 18 год калёніі ўзмоцненага рэжыму // Газэта «Зьвязда», 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
  20. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Вырак па крымінальнай справе групы Ціханоўскага-Статкевіча вынесены ў Гомелі // Белтэлерадыёкампанія, 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
  21. ^ Да 18 гадоў зьняволеньня // Беларуская служба Радыё «Свабода», 14 сьнежня 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
  22. ^ «Расейскі Крым» Сяргея Ціханоўскага // Партал «ІнфармНапалм», 23 ліпеня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]