Абмеркаваньне:Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Сэнс
[рэдагаваць крыніцу]Не спрабуе ўдзельнічаць на выбарах 2020 году на пасаду кіраўніка краіны — штосьці тутака ня так. --Ліцьвін (гутаркі) 18:40, 2 чэрвеня 2020 (+03)
З улікам таго, што бязглуздае сьцьверджаньне выдаленае, а пра ўсіх праціўнікаў Лукашэнкі ў энцыкляпэдыі пісаць ня варта — прапаную выдаліць як асобу, значнасьць якой не паказаная. -- Renessaince 11:51, 3 чэрвеня 2020 (+03)
Пакінуць - чалавек сябе вельмі яскрава праявіў у выбарчай кампаніі 2020 года, прыцягнуў істотную ўвагу СМІ, мае нямалую аўдыторыю як блогер. Як па мне, значнасьць цалкам дастатковая прынамсі для невялікага артыкула. --Czalex (гутаркі) 23:02, 15 чэрвеня 2020 (+03)
- Цытую:
- Асоба атрымала вядомую і значную ўзнагароду або прэмію ці была намінаваная некалькі разоў;
- Асоба зрабіла шырока прызнаны ўнёсак, які стаў прызнаным фактам у ейнай галіне.
- З ВП:Значнасьць асобаў. Калі «чалавек і праявіў сябе яскрава» ў чымсьці, то ў артыкуле пра гэта няма. То альбо напісаць, альбо не пераймацца і выдаляць. -- Renessaince 10:24, 16 чэрвеня 2020 (+03)
- Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў: «Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі. ... не спасылайцеся на яе, як на дзейную рэкамэндацыю». Таму застаецца Вікіпэдыя:Значнасьць: «Агульны крытэр значнасьці. Прадмет або тэма хутчэй за ўсё зьяўляюцца значнымі, калі яны заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах». У артыкуле 17 крыніцаў.--Удзельнік:W 21:40, 6 жніўня 2020 (UTC+3)
Дакладнасьць зьвестак
[рэдагаваць крыніцу]Ва ўступе: «Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі». У шаблёне-картцы імя пры нараджэньні: «Сяргей Анатольевіч Ціханоўскі». Ці магчыма ўвогуле зьмяніць уласнае імя па бацьку? -- Renessaince 13:05, 10 ліпеня 2020 (+03)