Вясна (цэнтар)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
«Вясна» | |
Дата ўтварэньня | 26 красавіка 1996 (24 гады таму) |
---|---|
Тып | праваабарончае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | спрыяньне павазе да правоў чалавека |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Мяржынскага, д. 8, кв. 26[1] |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 200 чалавек (2006) |
Старшыня | Алесь Бяляцкі |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | «Чалавек у нядолі» (Прага, Чэхія) |
Сайт | www.spring96.org |
Колішняя назва | «Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 году) |
«Вясна́» — беларускі праваабарончы цэнтар, заснаваны ў 1996 годзе. У сваім меркаваньні ад 24 чэрвеня 2007 году Камітэт па правах чалавека ААН палічыў касаваньне ўліку цэнтру Вярхоўным судом Беларусі 28 кастрычніка 2003 году супярэчным пункту 1 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах[2]. Ад заснаваньня пасаду старшыні займае Алесь Бяляцкі. Восеньню 2020 году арганізацыя ды Алесь Бяляцкі сталі лаўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk)[3].
Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Задачамі цэнтру ёсьць:
- дапамога ў прававой абароне грамадзянаў;
- вывучэньне грамадзкай супольнасьці;
- пашырэньне грамадазнаўчых ведаў;
- прававая адукацыя грамадзянаў;
- падтрымка праваабарончай дзейнасьці;
- спрыяньне культурнаму адраджэньню дзяржавы.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спосабамі дзейнасьці цэнтру ёсьць:
- збор зьвестак аб грамадзянскай супольнасьці;
- правядзеньне нарадаў і чытаньняў;
- ладжаньне грамадазнаўчых дасьледаваньняў, агляду забесьпячэньня правоў чалавека і спрыяньне выкананьню міжнародных дамоваў аб правах чалавека;
- выпуск і распаўсюд праваабарончых выданьняў;
- падтрымка сувязяў з урадавымі, грамадзкімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
- прававая дапамога пры звароце асобаў.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Grigory Ioffe, Vitali Silitski VIASNA (SPRING) // Historical Dictionary of Belarus (Historical Dictionaries of Europe). — Third Edition. — Lanham: Rowman & Littlefield, 2018. — С. 334. — 476 с. — ISBN 978-1538117057
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У Менску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна» // Хартыя’97, 1 красавіка 2013 г. Праверана 1 траўня 2014 г.
- ^ Сяргей Салаўёў (14 жніўня 2009) Усё лепшае — скаціне Факты. Новы час. Праверана 10 сакавіка 2012 г.
- ^ 2020 Announcement – Press Release rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (2020-10-01). Праверана 2020-10-01 г.