Ігар Лосік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігар Лосік
Род дзейнасьці блогер
Дата нараджэньня 20 траўня 1992 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы БарДУ
Прафэсія блогер
Гады дзейнасьці з 2000
Вядомы як з 2012
Дзеці дачка

І́гар Ло́сік (20 траўня 1992, Баранавічы) — беларускі блогер, адміністратар папулярных каналаў у твітэры і тэлеграм «Беларусь головного мозга».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Баранавічах, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моваў у Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце, але па спэцыяльнасьці не рабіў — яму выдалі свабодны дыплём, бо не змаглі разьмеркаваць па месцы жыхарства.

Папулярнасьць яго старонка ў твітэры набыла ў 2014 годзе, пасьля зьяўленьня расейскіх войскаў у Крыму і пачатку канфлікту на Данбасе.

25 чэрвеня 2020 году ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік зь сям’ёй, прайшоў вобшук, пасьля якога яго затрымалі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Адразу яго завезьлі ў Менскі ІЧУ, а потым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Праваабарончай супольнасьцю Ігар Лосік прызнаны палітвязьнем[1].

15 сьнежня яму прад’явілі новае абвінавачваньне па п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Жонка Ігара, Дар’я Лосік у знак салідарнасьці з мужам таксама абвясьціла галадоўку, але празь некалькі дзён спыніла яе. Паводле стану на 13 студзеня 2021 Лосік працягваў галадаваньне.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».

Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй пазнаёміўся ў 2009 годзе — па ліставаньні ў «У Кантакце». Ажаніліся яшчэ студэнтамі, у іх расьце дачка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]