Гомельскі абласны суд
| Гомельскі абласны суд | |
Знак Гомельскага абласнога суду Беларусі | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Скарот | ГАС РБ |
| Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (34 гады таму) |
| Від | судовая ўлада |
| Сядзіба | будынак |
| Месцазнаходжаньне | Гомель, Беларусь |
| Дзейнічае ў месцах | Гомельская вобласьць |
| Службовыя мовы | беларуская, расейская |
| Старшыня | Сяргей Шаўцоў |
| Першы намесьнік старшыні | Арцём Камалыеў |
| Намесьнік старшыні | Марыя Надтачэй[1] |
| Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Беларусі |
| Зьвязаныя службы | Гомельская аблуправа юстыцыі |
| Сайт | Старонка ў сеціве |
| Колішняя назва | Гомельскі абласны суд БССР |
Гомельскі абласны суд — вышэйшы суд Гомельскае вобласьці Беларусі. Ён знаходзіцца ў месьце Гомель. Разглядае скаргі на пастановы раённых судоў. Абласны суд — адзіны суд, які можа выносіць смяротнае пакараньне ў вобласьці.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гомельскі абласны суд мае наступныя паўнамоцтвы:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія i крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
- ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
Склад суду
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гомельскі аблсуд складаецца з 3 трох аддзелаў[2]:
- Прэзыдыюм
- Калегія па грамадзянскіх справах
- Калегія па карных (крымінальных) справах
Прэзыдыюм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асабовы склад прэзыдыюма Гомельскага абласнога суда зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленьні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Прэзыдыюм Гомельскага абл суду маюць 28 асоб. Асабовы склад:
- ШАЎЦОЎ Сяргей Міхайлавіч — старшыня суда;
- КАМАЛЫЕЎ Арцём Сяргеевіч — першы намесьнік старшыні суда;
- НАДТАЧЭЙ Марына Уладзіміраўна — намесьнік старшыні суда;
- МАРАТАЕЎ Мікалай Валянцінавіч — намесьнік старшыні суда (былы, да 2024[3]);
- ТОЗІК Анатолій Мікалаевіч — судзьдзя;
- ПІСКУНОЎ Аляксандр Яўгеньевіч — судзьдзя;
- ДОЛЯ Мікалай Іванавіч — судзьдзя;
- ЛУКАШЭНКА Валянціна Мікалаеўна — судзьдзя;
- ШЫЦІКАЎ Сяргей Аляксеевіч — судзьдзя.
Пасяджэньні прэзыдыюма праводзяцца па меры неабходнасьці. Пасяджэньне прэзыдыюма лічыцца правамоцным пры наяўнасьці большасьці членаў прэзыдыюма.
Калегія па грамадзянскіх справах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калегія па крымінальных справах мае свайго старшыню — Надтачэй Марына Уладзіміраўна, намесьнік старшыні Гомельскага абласнога суду.
Асабовы склад калегіі па грамадзянскіх справах наступныя судзьдзі:
- АЗЕМША Тацьцяна Якаўлеўна
- АНДРЭЙЧЫК Жанна Пятроўна
- ЯГОРАВА Сьняжана Аляксееўна
- ДЗІЧКОЎСКАЯ Алена Рыгораўна
- ЛУКАШЭНКА Валянціна Мікалаеўна
- КРАЎЧАНКА Алена Мікалаеўна
- МАРТЫНАЎ Яўгеній Уладзіміравіч
- МАРАЗЮК Віталь Валер’евіч
- ХОМІЧ Аляксандар Аляксандравіч
- ШЫЦІКАЎ Сяргей Аляксеевіч
Калегія па карных справах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калегія па крымінальных справах мае свайго старшыню.
Асабовы склад калегіі, наступныя судзьдзі:
- БЯГУН Васілій Васільевіч
- УЛАДЫКА Ірына Дзмітрыеўна
- ГРЫНЬКО Людміла Мікалаеўна
- ДОЛЯ Мікалай Іванавіч
- КАЛЮКА Вячаслаў Аляксеевіч
- КОТАЎ Іван Віктаравіч
- МЕЛЬНІКАЎ Віктар Міхайлавіч
- ПІСКУНОЎ Аляксандр Яўгеньевіч
- СВЯТКО Галіна Аляксееўна
- СОТНІКАЎ Анатолій Рыгоравіч
- ТОЗІК Анатолій Мікалаевіч
- ХАРОШКА Алег Уладзіміравіч
- ЦАРУК Руслан Вітальевіч
Паўнамоцтвы суду
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Розныя аддзелы суду маюць асаблівасьці.
Прэзыдыюм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэзыдыюм Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Прэзыдыюм Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы
- разглядае матэрыялы вывучэньня і абагульненьня судовай практыкі і аналізу судовай статыстыкі
- заслухоўвае старшынь судовых калегіяў аб дзейнасьці судовых калегіяў, якія імі ўзначальваюцца
- разглядае і зацьвярджае рэзэрв кадраў на пасады судзьдзяў раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў (за выключэньнем рэзерву кадраў на пасады старшынь і намесьнікаў старшынь раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў)
- ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
Калегія па карных справах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калегія па карных (крымінальных) справах Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па карных справах Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
Калегія па грамадзянскіх справах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія справы
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Управа // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
- ↑ Аддзелы Гомельскага аблсуду // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
- ↑ Лукашенко освободил от должностей чиновников и силовиков, прошедших в Палату представителей (рас.) Reform.by(be)