ІнфармНапалм
| ІнфармНапалм | |
| Слоган | Ignis vincit tenebris |
|---|---|
| Тып | Грамадзянская журналістыка(en) |
| Даступныя мовы | Беларуская і 26 іншых[1] |
| Уладальнік | Раман Бурко |
| Аўтар | Раман Бурко |
| Пачатак працы | 29 сакавіка 2014 (11 гадоў таму)[2] |
| Камэрцыйны? | Не |
| Рэгістрацыя | Няма |
| Актуальны стан | Дзейны |
| Рэйтынг Alexa | 1650 (2015; ва Ўкраіне) |
| informnapalm.org | |
ІнфармНапалм — шматмоўны некамэрцыйны вэб-сайт аб расейскім вайсковым уварваньні ва Ўкраіну, заснаваны ў сакавіку 2014 году журналістам Раманам Бурко зь Севастопаля (Украіна)[3]. Зьмяшчае матэрыялы выведкі з адчыненых крыніцаў(en). Пераклад беларускамоўнай вэрсіі сайту ажыцьцяўляе Дзяніс Івашын з Горадні (Беларусь)[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першае ж відэа сайту аб нападзе ў сакавіку 2014 г. расейскіх жаўнераў на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 г. сайт разьмясьціў відэазапісы 14 допытаў палонных расейскіх жаўнераў, затрыманых са зброяй ва Ўкраіне[5]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 г. апублікаваў дасьледаваньне аб завозе ў Данецкую вобласьць Украіны расейскім жаўнерам Зьмітром Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (вайсковая частка № 83466; Масква, Расея) зэнітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», зь якога 24 ліпеня 2014 г. пад Данецкам зьбілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[6][7]. На жнівень 2015 г. штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[8]. 16 кастрычніка 2015 г. сайт пачаў у адказ на кожнае парушэньне ва Ўкраіне расейскімі інтэрвэнтамі Менскага пратаколу аб спыненьні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозьвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расейскіх вайсковых пілётаў у Сырыі[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Мовы // ІнфармНапалм, 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Справаздача аб гостынгу informnapalm.org // W3Bin, 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Інфармацыйным напалмам па крамлёўскай прапагандзе // Радыё «Свабода», 28 ліпеня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Кніжныя войны // Тэлеканал «Белсат», 11 сьнежня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Палонныя расейскія жаўнеры (рас.) // ІнфармНапалм, 10 жніўня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Дзяніс Івашын. Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17 // ІнфармНапалм, 28 красавіка 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Дзяніс Івашын. «Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17 // ІнфармНапалм, 15 ліпеня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ Дзяніс Івашын. Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытаньні // ІнфармНапалм, 9 жніўня 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
- ↑ ІнфармНапалм рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сырыі і Ўкраіны // Газэта «Новы час», 16 кастрычніка 2015 г. Праверана 20 сьнежня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ІнфармНапалм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |