Другі Бабруйскі раён
Выгляд
Другі Бабруйскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | адміністрацыйная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Бабруйская акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Бабруйск |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 1927 |
Насельніцтва |
|
Плошча | 1072 км² |
Час існаваньня | 1924—1927 |
Месцазнаходжаньне Другога Бабруйскага раёну | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Другі Бабруйскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Плошча 1072 км², насельніцтва 42,3 тыс. чал., 311 населеных пунктаў (1925, без Бабруйску).
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Бабруйскай акругі. Падзяляўся на 14 сельсаветаў: Баранавіцкі, Берасьнёўскі, Гарадзецкі, Казуліцкі, Капусьцінскі (зь верасьня 1926 — нацыянальны расейскі сельсавет), Лешчанскі, Любоніцкі, Міхалёўскі, Мышкавіцкі, Падрэцкі, Паўлавіцкі, Старцоўскі, Харлапавіцкі, Хімоўскі. 4 жніўня 1927 году ў зьвязку з узбуйненьнем раёнаў аб’яднаны зь Першым Бабруйскім у адзіны Бабруйскі раён[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2