Першы Бабруйскі раён
Выгляд
Першы Бабруйскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | Бабруйская акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Бабруйск |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 4 жніўня 1927 |
Насельніцтва |
|
Плошча | 1453 км² |
Час існаваньня | 1924—1927 |
Месцазнаходжаньне Першага Бабруйскага раёну | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Першы Бабруйскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Плошча 1453 км², насельніцтва 46,9 тыс. чал., 196 населеных пунктаў (1925, без Бабруйску).
Утварыўся 17 ліпеня 1924 у складзе Бабруйскай акругі. Падзяляўся на 13, потым 14 сельсаветаў: Багушоўскі (зь верасьня 1926 нацыянальны расейскі сельсавет), Броскі, Варатынскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Кавалёўскі, Каменскі, Малеўскі, Продзьвінскі, Рымаўцоўскі, Сычкаўскі, Туркоўскі, Цялускі, Бортнікаўскі (з жніўня 1925). 4 жніўня 1927 у зьвязку з узбуйненьнем раёнаў аб’яднаны з Другім Бабруйскім у адзіны Бабруйскі раён[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2