Гарадзецкі раён
Выгляд
| Гарадзецкі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларуская ССР |
| Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Гарадзец |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
| Дата скасаваньня | 4 жніўня 1927 |
| Насельніцтва |
|
| Час існаваньня | 1924—1927 |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| | |
Гарадзе́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Плошча 500 км², насельніцтва 25 685 чал., 119 населеных пунктаў (1925). Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Гарадзец.
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Бабруйскай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 7 сельсаветаў: Вішанскі, Гарадзецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Меркулавіцкі, Прыбарскі, Стоўпенскі (Стаўпнянскі). 21 жніўня 1925 году створаны Сьвяцкі (Сьвяткаўскі) сельсавет. Па скасаваньні (4 жніўня 1927 году) тэрыторыя ўвайшла ў склад Рагачоўскага раёну[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 472