Адам Сьміт
А́дам Сьміт (па-ангельску: Adam Smith; 16 чэрвеня 1723, Керкалдзі — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатляндзкі эканаміст, філязаф-этык і аўтар, а таксама адзін з заснавальнікаў клясычнае школы эканамічнае думкі і ключавая фігура ў эпоху Шатляндзкай асьветы[5]. Сьміт зьяўляецца вядомым дзякуючы двум ягоным клясычным творам: «Тэорыя маральных пачуцьцяў» (1759) і «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» (1776). Апошні ягоны твор, як правіла, лічыцца першай сучаснай працай па эканоміцы[6].
Сьміт вывучаў сацыяльную філязофію ва ўнівэрсытэце Глазга і ў Бэйліял-Коледж у Оксфардзе, дзе ён быў адным зь першых студэнтаў, што атрымалі стыпэндыі шатляндзага філянтропа Джона Снэла. Пасьля заканчэньня навучаньня, Сьміт прачытаў пасьпяховую сэрыю публічных лекцыяў у Эдынбургу, што прывяло яго да супрацоўніцтва з Дэйвідам Г’юмам падчас часу Шатляндзкай асьветы. Пасьля Сьміт стаўся прафэсурам у Глазга, выкладаючы маральную філязофію. У гэты час ён напісаў і апублікаваў «Тэорыю маральных пачуцьцяў». Надалей Сьміт адправіўся ў падарожжа па ўсёй Эўропе, дзе ён сустрэў іншых інтэлектуальных геніяў свайго часу.
Сьміт заклаў асновы клясычнай свабоднай рынкавай эканамічнай тэорыі. «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» стала папярэднікам сучаснай акадэмічнай эканамічнай дысцыпліны. У гэтай і іншых працах, Сьміт распрацаваў канцэпцыю падзелу працы і меркаваў, што рацыянальная карысьлівасьць і канкурэнцыя могуць прывесьці да эканамічнага росквіту. У 2005 годзе кніга «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» была ўключана ў лік 100 найлепшых шатляндзкіх кніг усіх часоў[7].
Спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» было папярэднікам сучаснай акадэмічнай эканомічнай дысцыпліны. У гэтым і іншых творах Сьміт тлумачыў, як рацыянальная асабістая зацікаўленасьць і канкурэнцыя могуць спрычыняцца да эканамічнага дабрабыту. Сьміт быў спрэчнай фігурай у свой час, а ягоны агульны падыход і стыль пісьма часта сатырызавалі Торы ў маралізатарскай традыцыі Гогарта і Сўіфта, як сьведчыць абмеркаваньне ва Ўінчэстэркім унівэрсытэце[8]. У 2005 годзе ягонае «Багацьце народаў» было названае ў ліку адной з 100 найлепшых шатляндзкіх кніг усіх часоў[9].

У сьвятле аргумэнтаў, вылучаных Сьмітам і іншымі эканамічнымі тэарэтыкамі ў Вялікабрытаніі, акадэмічная вера ў мэркантылізм пачала занепадаць у канцы XVIII стагодзьдзя. У час прамысловай рэвалюцыі Вялікабрытанія ўкараніла практыкі вольнага гандаля і лібэральнай эканомікі Сьміта і праз Брытанскую імпэрыю выкарыстала сваю моц, каб распаўсюдзіць шырока лібэральную эканамічную мадэль па сьвеце, характарызаваную адкрытымі рынкамі і адносна нізкімі бар’ерамі ва ўнутраным і міжнародным гандлі[10]. Джордж Стыглер прыпісвае Сьміту «найважнейшую зьместавую тэзу ва ўсёй эканоміцы». Яна палягае на тым, што ва ўмовах канкурэнцыі ўладальнікі рэсурсаў, як то працы, зямлі і капіталу, будуць выкарыстоўваць іх найбольш прыбыткова, што прыводзіць да роўнай нормы прыбытку ў раўнавазе для ўсіх відаў выкарыстаньня, але з карэктаваньнем на відавочныя адрозьненьні, выкліканыя такімі фактарамі, як падрыхтоўка, давер, іншыя цяжкасьці і беспрацоўе.
Пол Самуэлсан бачыць у плюралістычным выкарыстаньні Сьмітам попыту і прапановы, ужываным да заробкаў, рэнты і прыбытку, слушнае і каштоўнае прадбачаньне мадэляў агульнай раўнавагі Леона Вальраса, якое той распрацаваў праз стагодзьдзе. Сьміт прыпускаў рост заробкаў у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай пэрспэктыве праз назапашваньне капіталу і вынаходніцтва, але гэта кантраставала з ідэямі Томаса Робэрта Малтуса, Дэйвіда Рыкарда і Карла Маркса, якія абгрунтоўвалі жорсткую тэорыю прапановы працы праз заробак неабходны толькі для пражытковага мінімуму[11]. Ёзэф Шумпэтэр крытыкаваў Сьміта за недахоп тэхнічнай дакладнасьці, аднак ён сьцьвярджаў, што менавіта гэта дазволіла працам Сьміта прывабіць шырэйшую аўдыторыю. Марксісцкая эканоміка, што паходзіць ад клясычнай, часткова таксама выкарыстоўвала працоўныя тэорыі Сьміта. Першы том галоўнай працы Маркса, «Капітал», быў апублікаваны па-нямецку ў 1867 годзе. У ім Маркс засяродзіўся на працоўнай тэорыі вартасьці і на тым, што ён лічыў эксплюатацыяй працы капіталам[12][13]. Працоўная тэорыя вартасьці сьцьвярджала, што вартасьць рэчы вызначаецца колькасьцю працы, укладзенай у ейную вытворчасьць. Гэта кантрастуе з сучасным падыходам нэаклясычнай эканомікі, паводле якога вартасьць рэчы вызначаецца тым, ад чаго чалавек гатовы адмовіцца, каб яе атрымаць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Heilbroner R. L. Adam Smith // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ https://link.springer.com/chapter/10.1057/9780230511194_1
- ↑ Lundy D. R. Adam Smith // The Peerage (анг.)
- ↑ «Great Thinkers of the Scottish Enlightenment». BBC.
- ↑ L. Davis, William; Figgins, Bob; Hedengren, David; B. Klein, Daniel (May 2011). «Economics Professors' Favorite Economic Thinkers, Journals, and Blogs (along with Party and Policy Views)». Econ Journal Watch. 8 (2): 133.
- ↑ «100 Best Scottish Books, Adam Smith». The List.
- ↑ Adam Smith – Jonathan Swift. University of Winchester. Архіўная копія ад 28.11.2009 г.
- ↑ 100 Best Scottish Books, Adam Smith Архіўная копія ад 20.10.2013 г.
- ↑ Seabrooke, L. (2006). «Global Standards of Market Civilization». Taylor & Francis. — С. 192.
- ↑ p. 42.. Paul A. Архіўная копія ад 19.03.2015 г.
- ↑ Roemer, J. E. (1987). «Marxian Value Analysis». The New Palgrave: A Dictionary of Economics, v. 3. — С. 383.
- ↑ Mandel, Ernest (1987). «Marx, Karl Heinrich». The New Palgrave: A Dictionary of Economics, v. 3. — С. 372, 376.