Перайсьці да зьместу

Эдмунд Бэрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дж. Рэйнальдс. Эдмунд Бэрк

Эдмунд Бэрк (па-ангельску: Edmund Burke; 12 студзеня 1729, Дублін — 9 ліпеня 1797, Бікансфілд, Бакінгэмшыр) — ангельскі парлямэнтарый, палітычны дзеяч, публіцыст эпохі Асьветніцтва, ідэйны родапачынальнік брытанскага кансэрватызма. На выснове мастацка-філязофскіх ідэяў Бэрка склаліся асновы эстэтычных прынцыпаў гатычнае літаратуры[1].

Бэрк нарадзіўся ў Дубліне. У 1750 годзе пераехаў у Лёндан, каб вывучаць юрыспрудэнцыю. У 1758 заснаваў штогадовы альманах Annual Register — агляд сусьветных падзеяў, які выдаваў на працягу 30 гадоў. У 1765 Бэрк стаў асабістым сакратаром прэм’ер-міністра Ангельшчыны маркіза Рокінгэма (ад партыі вігаў), а хутка і чальцом парлямэнту.

Бэрк выступаў за больш цярпімае стаўленьне да ангельскіх калёніяў у Амэрыцы і настойваў на адмене ўрадам Акту аб гербавым зборы, які прадугледжваў падаткаабкладаньне калёніяў і выклікаў моцнае незадавальненьне ў каляністаў. Ён крытыкаваў ангельскае кіраўніцтва ў Ірляндыі, асабліва за дыскрымінацыю каталікоў. Бэрк быў супраць спробаў Герога III узмацніць каралеўскую ўладу і даказваў неабходнасьць стварэньня палітычных партыяў, які былі б здольныя адстойваць свае ясныя і цьвёрдыя прынцыпы.

Цягам многіх год Бэрк выступаў за рэфармаваньне кіраваньня каляніяльнай Індыяй, які ў той час знаходзілася пад кантролем Ост-Індзкай кампаніі. У 1785 годзе ён дамогся звальненьня ад кіраваньня кампаніяй самага таленавітага і пасьпяховага са ўсіх брытанскіх намесьнікаў Індыі, Ўорэна Гастынгса. У Бэрка з Гастынгсам выйшла ідэалягічная спрэчка, якая дагэтуль не згубіла сваёй актуальнасьці: Бэрк настойваў на няўхільным увасабленьні ў Індыі брытанскіх законаў як заснаваных на натуральным праве, уласьцівым усім людзям без выключэньня, а Гастынгс парыраваў тым, што заходнія ўяўленьні пра права і законнасьць наогул няпрыемлімыя на Ўсходзе.

Француская рэвалюцыя 1789 году паклала канец доўгаму сяброўству Бэрка з правадыром ангельскіх лібэралаў, Чарльзам Фоксам. Як і шматлікія іншыя змагары за свабоду асобы, Фокс вітаў падзеі ў Францыі, у той час як Бэрк лічыў іх жахлівай дэманстрацыяй улады натоўпу. У кнізе «Роздумы пра Францускую рэвалюцыю», апублікаванай у 1790 г., Бэрк паказаў сваю перакананасьць у тым, што свабода мусіць быць толькі ў рамках закона і парадка і што рэформы павінны зьдзяйсьняцца эвалюцыйным, а не рэвалюцыяным шляхам. У выніку погляды Бэрка ўзялі верх і пераканалі большасьць вігаў падтрымаць рашэньне ўраду кансэрватараў (торы) Ўільяма Піта Малодшага ўступіць у вайну з Францыяй.

Палітычныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітычныя погляды Бэрка найболей пасьлядоўна адлюстраваліся ў яго памфлетах супраць Вялікай францускай рэвалюцыі. Бэрк першым падвергнуў ідэалёгію францускіх рэвалюцыянэраў сыстэматычнай і бязьлітаснай крытыцы. Корань зла ён бачыў у грэбаваньні традыцыямі і каштоўнасьцямі, успадкаванымі ад продкаў, у тым, што рэвалюцыя бяздумна зьнішчае духоўныя рэсурсы грамадзтва і назапашванае стагодзьдзямі культурна-ідэалягічную спадчыну. Радыкалізму францускіх рэвалюцыянэраў ён супрацьпаставіў няпісаную брытанскую канстытуцыю і яе асноўны каштоўнасьці: заботу пра палітычную пераемнасьць і натуральнае разьвіцьцё, павагу да практычнае традыцыі і канкрэтным правам замест абстрактнай ідэі закона, разумовых пабудоваў і заснаваных на іх новаўвядзеньняў. Бэрк меркаваў, што грамадзтва павінна прыняць за належнае існаваньне герархічнае сыстэмы сярод людзей, што з прычыны недасканаласьці любых чалавечых хітрыкаў штучнае пераразьмеркаваньне ўласнасьці можа абярнуцца для грамадзтва катастрофай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдмунд Бэрксховішча мультымэдыйных матэрыялаў