Перайсьці да зьместу

Антуан Лявуазье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антуан Лявуазье
Antoine-Laurent de Lavoisier
Дата нараджэньня 26 жніўня 1743(1743-08-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 траўня 1794(1794-05-08)[1][2][6][…] (50 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці абезгалоўліваньне[d][7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, эканаміст, біёляг, фізык, акадэмік, адвакат, астраном, пісьменьнік, адміністратар
Навуковая сфэра біялёгія, хімія
Месца працы
Вядомы як стваральнік закону захаваньня масы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[8], Парыскае філяматычнае таварыства[d], Француская акадэмія навук[9], Paris Bar Association[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][10] і Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d]
Бацька Albeiro-antoine lavoisier[d][11]
Маці Emilie Punctis[d][11]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Антуан-Ляран дэ Лявуазье (па-француску: Antoine-Laurent de Lavoisier) — францускі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. Чалец Францускай акадэміі навук (ад 1768 году).

Экспэрымэнтальна даказаў, што паветра ёсьць ня проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласьцівасьцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў ягоную ролю ў працэсах абпалу, гарэньня, дыханьня. Прывёў вызначэньне хімічнага элемэнту, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінэралаў. Даказаў закон захаваньня масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, зьяўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лявуазье апублікаваў падручнік «Элемэнтарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэньня і новай намэнклятуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.

Лявуазье быў катаваны праз атрубаньне галавы на гільятыне ў пэрыяд францускай рэвалюцыі па абвінавачваньні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць францускага народу, які меў мэтай выкрасьці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лявуазье быў пасьмяротна рэабілітаваны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]