Анджэй Сьнядэцкі
Анджэй Сьнядэцкі | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1768 |
---|---|
Месца нараджэньня | Жнін, Гміна Жнін[d], Жнінскі павет[d], Куяўска-Паморскае ваяводзтва, Польшча і Rydlewo[d], Гміна Жнін[d], Жнінскі павет[d], Куяўска-Паморскае ваяводзтва, Польшча |
Дата сьмерці | 12 траўня 1838 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня, Расейская імпэрыя |
Месца пахаваньня | Гароднікі |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя |
Альма-матэр | Ягелонскі ўнівэрсытэт |
Занятак | хімік, біёляг, пісьменьнік, філёзаф і лекар |
Подпіс | ![]() |
Анджэй (Енджэй) Сьнядэцкі (па-польску: Jędrzej Śniadecki; 30 кастрычніка 1768, мяст. Жнін, Гнезьненскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая — 11 траўня 1838, Гароднікі) — польскі хімік, лекар, філёзаф і асьветнік. Брат Яна Сьнядэцкага.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1768 года ў мястэчку Жнін Гнезьненскага ваяводзтва (цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы).
Вывучаў мэдыцыну ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Удасканальваў веды ў Павіі, Вене, Эдынбургу. У Эдынбургскім унівэрсытэце, навучаючыся ў прафэсара Джозэфа Блэка (1728—1799), зацікавіўся хіміяй.
У 1797—1822 гадах — прафэсар хіміі, у 1826—1832 гадах — мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, з 1832 году — прафэсар Мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.
У галоўнай працы «Тэорыя арганічных істот» («Teoria jestestw organicznych», т. 1—2, 1804—11) разьвіў ідэю эпігэнэзу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове «Пачаткі хіміі» («Początki chemii») (1800).
У 1805—1806 гадах рэдагаваў часопіс «Дзёньнік Віленскі» («Dzennik Wileński»), у 1816—1822 гадах — «Wiadomości Brukowe».
Памёр 11 траўня 1838 года. Пахаваны ў вёсцы Гароднікі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1768 годзе
- Нарадзіліся ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве
- Памерлі 12 траўня
- Памерлі ў 1838 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя ў Беларусі
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Памерлі 11 траўня
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Польскія біёлягі
- Польскія філёзафы
- Пахаваныя ў Ашмянскім раёне