Ільля Капіевіч
Ільля Капіевіч | |
![]() Капэрта Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1651 Ляхавічы, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр | 23 верасьня 1714 Масква, Маскоўская дзяржава |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | друкар, перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Ільля́ Фё́даравіч Капіе́віч (каля 1651, Ляхавічы, ВКЛ — 23 верасьня 1714, Масква, Маскоўскае княства) — друкар, асьветнік, пісьменьнік беларускага паходжаньня.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся хутчэй за ўсё на Случчыне. Навучаўся ў слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак зь езуітамі мусіў зьехаць з Княства. Трапіў у Галяндыю, дзе заняўся выдавецкай дзейнасьцю. У Галяндыі сустракаўся зь Пятром I. Пад час вялікага расейскага пасольства ў Галяндыі, як знаўца многіх моваў быў настаўнікам Пятра I.
З пачатку XVIII стагодзьдзя жыў у Маскве.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікая ягоная заслуга ў распрацоўцы графалягічнай сыстэмы, якая была зробленая на аснове шрыфта Скарыны з улікам літараў лацінскай абэцэды. Да гэтага часу ёй карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, баўгары, сэрбы і македонцы.
З 1699 па 1706 гады ў Амстэрдаме Капіевіч выдаў каля 20 кніг асьветніцкага характару, якія ўпершыню выйшлі рускай мовай: арытмэтыку, руска-лаціна-нямецкі, руска-лаціна-галяндзкі слоўнікі, падручнікі.
Склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізыс. Пераклаў і выдаў байкі Эзопа. Аўтар першай на рускай мове мапы зорнага неба.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |