Георгі Лаўроў
Выгляд
Георгі Лаўроў — беларускі савецкі архітэктар міжваеннага пэрыяду, прадстаўнік функцыяналізму. Род Лаўрова паходзіць са Смаленшчыны. Скончыў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні ў Маскве. У 1928 годзе перабіраецца на Беларусь, дзе да 1933 году разгарнуў плённую дзейнасьць.
Сярод найбольш вядомых праектаў Лаўрова наступныя:
- Ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Політэхнічны інстытут
- Бібліятэка імя У. Леніна
- Лябараторыі і друкарні АН БССР
- Клінічны гарадок у Менску
- Інтэрнаты і карпусы Горацкай акадэміі
- Кінатэатар у Воршы
- Праект тэатру опэры і балету ў Менску (1930) (перапрацаваны і рэалізаваны Ё. Лянгбардам)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Георгі Лаўроў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў