Вадзім Гігін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вадзім Гігін
Гігін.jpg
Кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ
2006 — 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 кастрычніка 1977 (42 гады)
Менск, Беларусь
Адукацыя: гістарычны факультэт БДУ
Узнагароды:
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны (2012)

Вадзі́м Гі́гін (нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 году) — палітык, гісторык, публіцыст, тэлевядучы, дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навукаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў у прэс-службе генэральнай пракуратуры (падначалены Юрыя Азаронка). Выкладаў гісторую ў некалькіх менскіх ВНУ. У 2006—2008 гадах быў першым сакратаром Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. З 2008 па 2016 гг. быў галоўным рэдактарам часопісу «Беларуская думка».

Вядзе ток-шоў «Дело принципа» на тэлеканале АНТ.

У пачатку 2011 году В. Гігін разам зь некалькімі іншымі галоўнымі рэдактарамі і ўплывовымі журналістамі беларускіх афіцыйных СМІ быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з адказных за прапагандысцкае суправаджэньне рэпрэсій супраць дэманстрантаў і актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. Яму быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.[1] Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

Кіраўніцтва Беларусі ў 2012 годзе ўручыла В. Гігіну Мэдаль Францішка Скарыны.[2]

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пасадзе кіраўніка менскага БРСМ В. Гігін здабыў сабе вядомасьць[3] заявай пра сымпатыі да Мураўёва-вешальніка ў інтэрвію газэце «Знамя юности»:

« Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля. »

Таксама вядомы сваімі сьцьвярджэньнямі пра барацьбу беларусаў супраць Вялікага Княства Літоўскага.[4] У прыватнасьці, на пытаньне журналіста «Зьвязды» пра надзённыя для яго праблемы Гігін даў наступны адказ:

« Напрыклад, некаторыя тэндэнцыі ідэалізацыі перыяду існавання Вялікага княства Літоўскага. Я лічу, што ідэалізацыя і нават міфалагізацыя дадзенага гістарычнага перыяду можа прывесці да пэўнага перакосу нашай ідэалагічнай канцэпцыі. ВКЛ не было беларускай дзяржавай са сваёй ідэалогіяй. Не ўсё там было проста, не ў такім добрым становішчы знаходзіўся тады беларускі народ. Беларусы на працягу стагоддзяў вялі барацьбу супраць княства Літоўскага. Маё стаўленне да тагачасных падзей вельмі крытычнае, і я не магу сказаць, што гэта адзін з найлепшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Свой погляд нікому не навязваю, таму прапаную на старонках часопіса дыскусію па тэме. »

Гігіна крытыкуюць за скрайняе русафільства.[5] Вядомая ягоная заява датычна беларуска-расейскіх дачыненьняў:[6]

« Наш глава государства и, в общем-то, большинство граждан нашей страны так считают: по сути, мы один народ — не просто одна семья, а один народ. »

—Судите сами: Великая и Белая // Первый канал. 18 июня 2009 года

Фільм пра Берасьцейскую унію (паказаны 21 чэрвеня 2008 году на Першым нацыянальным канале як частка цыклю «Летапіс часоў»), аўтарам ідэі і сцэнару якога зьяўляецца В. Гігін, выклікаў калектыўныя лісты беларускіх вернікаў да кіраўніцтва Першага нацыянальнага каналу Белтэлерадыёкампаніі і Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь з прычыны тэндэнцыйнасьці, абразы рэлігійных пачуцьцяў вернікаў абедзьвюх каталіцкіх канфэсіяў і, увогуле, распальваньня міжканфэсійнай варожасьці. У прыватнасьці, у фільме «пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Ўніяцкай царквы і яе дзейнасьць».[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]