Міхаіл Гардзяйчук
| Міхаіл Гардзяйчук | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 кастрычніка 1989[1][2][3] (36 гадоў) | |
| Рост | 176 см[4] | |
| Вага | 74 кг[5] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 62 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007 | Шахтар Караганда | |
| 2008—2009 | Хваля | 45 (10) |
| 2010 | Нафтан | 32 (3) |
| 2011—2012 | БАТЭ | 20 (1) |
| 2012 | → Белшына | 22 (3) |
| 2013 | Белшына | 31 (9) |
| 2014—2018 | БАТЭ | 116 (51) |
| 2019 | Табол | 14 (2) |
| 2019—2020 | Дынама Берасьце | 40 (14) |
| 2021—2022 | Ліепая | 35 (7) |
| 2022—2025 | Дынама Берасьце | 99 (39) |
| 2026— | Нёман Горадня | |
| Зборныя | ||
| 2009—2011 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
| 2013—2019 | Беларусь | 26 (4) |
Міхаі́л Гардзяйчу́к (нар. 23 кастрычніка 1989 году, Сарань, Казаская ССР) — беларускі футбаліст, выступае за гарадзенскі «Нёман» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы. Найлепшы футбаліст Беларусі (2017).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футболам пачаў займацца ва ўзросьце 8—9 гадоў у саранскай спортшколе. Першым трэнэрам быў Уладзімер Быстроў. Пазьней пераехаў зь сям’ёй у Караганду[6]. У 17 гадоў падпісаў свой першы прафэсійны кантракт зь мясцовым «Шахтарам». У 2007 годзе выступаў у першай лізе Казахстану за фарм-клюб «Шахтару» — «Шахтар-Юнацтва» (19 гульняў, 3 галы). У 2008 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю», у складзе якой у 2009 годзе стаў срэбным прызэрам першынства першай лігі Беларусі і забіў 5 мячоў за сэзон.
У 2010 годзе стаў гульцом клюбу «Нафтан», за які дэбютаваў у матчы за Супэркубак Беларусі. Міхаіл стаў асноўным гульцом каманды ў дэбютным сэзоне, згуляўшы 32 матчы ў чэмпіянаце краіны, у якіх забіў 3 галы і аддаў 3 выніковыя перадачы.
27 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ, разам зь якім быў удзельнікам Лігі Эўропы сэзону 2010—2011 гадоў, дзе нават забіў гол у браму «Пары Сэн-Жэрмэн» у першым хатнім матчы 1/16 фіналу. У сэзоне 2011—2012 гадоў разам з барысаўскім клюбам прымаў удзел Лізе чэмпіёнаў, дзе вызначыўся ў хатнім матчы супраць клюбу «Экранас». Але зь цягам часу Міхаіл стаў зрэдку трапляць у асноўны склад клюбу, губляючы гульнявую практыку.
У сакавіку 2012 году разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў «Белшыну»[7]. У студзені 2013 году правы на Гардзейчука былі набытыя «Белшынай» у БАТЭ[8], зь якой ён падпісаў кантракт на два гады[9]. У бабруйскай камандзе Міхаіл стаў адным зь лідэраў. У канцы 2013 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. У сьнежні 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[11].
У жніўні 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». Дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году стаць чэмпіёнам Беларусі. У сэзоне 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом дынамаўцаў. У лютым 2021 годк быў прадстаўлены ў якасьці гульца латвійскай «Ліепаі»[12]. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2022 годзе, калі іншыя беларускія гульцы, як то Алег Вераціла, Дзьмітры Бага і Яўген Бярозкін, пакінулі клюб. У чэрвені 2022 году скасаваў дамову зь «Ліепаяй»[13]. Неўзабаве стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў ліпені афіцыйна вярнуўся ў клюб, склаўшы працоўную ўгоду да канца 2022 году[14]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы, за паўгады зарабіўшы 5 галоў і 6 галявых перадачаў. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі на два гады[15]. У траўні 2023 году паводле пастановы кантрольна-дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дамоўных матчах і меўся атрымаць гадавую дыскваліфікацыю ў выпадку нявыплаты штрафу[16]. Працягваў быў адным з ключавых футбалістаў клюбу, але па заканчэньні сэзону 2025 году сышоў з клюбу, прыяднаўшыся да гарадзенскага «Нёману»[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за зборную Беларусі (да 21 году). Зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, аднак аніводнага разу не выходзіў на поле з прычыны траўмы. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпійскіх гульнях 2012 году, дзе браў удзел ува ўсіх трох матчах каманды.
15 лістапада 2013 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі. 8 верасьня 2015 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Люксэмбургу аформіў дубль, тым самым усталяваўшы выніковы лік 2:0.
Узнагароды і дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2011, 2015, 2017, 2020, 2026
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2017
- Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі: 2017
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2014, 2017
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015, 2016, 2017
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | 2 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 15 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 18 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 4 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mikhail Gordejchuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Mikhail Gordeichuk // FBref (анг.)
- ↑ Mikhail Gordeychuk // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/17-mikhail-gordeychuk
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/mihail_gordeichuk/
- ↑ Молодежи надо доверять… stadion.kz
- ↑ Максим Скавыш и Михаил Гордейчук продолжат карьеру в «Белшине» (рас.) «Прессбол», 11 сакавіка 2012
- ↑ Михаил Гордейчук выкуплен «Белшиной» у БАТЭ (рас.)
- ↑ Гордейчук подписал двухлетний контракт с «Белшиной» (рас.)
- ↑ Михаил Гордейчук возвращается в БАТЭ (рас.)
- ↑ Михаил Гордейчук стал игроком «Тобола» (рас.)
- ↑ Гордейчук представлен в качестве игрока "Лиепаи"
- ↑ Михаил Гордейчук расторг контракт с "Лиепаей"
- ↑ Гордейчук вернулся в брестское "Динамо"
- ↑ Гордейчук на два года пролонгировал соглашение с брестским "Динамо" (рас.). football.by (2022-12-30). Праверана 2022-12-30 г.
- ↑ Официально. abff.by (11.05.2023). Архіўная копія ад 11.05.2023 г.
- ↑ Михаил Гордейчук продолжит карьеру в гродненском "Немане" (рас.). Football.by (2026-01-19). Праверана 2026-01-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Профіль на сайце «Белшыны» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
| |||||
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласьці
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Караганда
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Ліепая»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году