Юры Жаўноў
Юры Жаўноў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 красавіка 1981 (42 гады) Добруш, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996 1997—1998 1998 1999 2000 2000 2000—2004 2005—2009 2010—2013 2014—2015 2015—2016 |
МВКЦ-96 Мазыр РВАР Менск → Зьмена-БАТЭ (арэнда) РВАР Менск БАТЭ РШВСМ-Алімпія Менск БАТЭ Масква Зэніт Санкт-Пецярбург Тарпэда Масква Урал Екацярынбург |
5 (0) 37 (0) 5 (0) 17 (0) 6 (0) 2 (0) 74 (0) 128 (0) 15 (0) 29 (0) 11 (0) |
Зборныя | ||
2003—2015 | Беларусь | 58 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ю́ры Ўладзі́меравіч Жаўно́ў (нарадзіўся 17 красавіка 1981 году ў Добрушы) — прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі, брамнік. Таксама мае расейскае грамадзянства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2010 году[1]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2]. У 2003—2015 гадах правёў 58 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Спартовая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў гуляць у футбол у 7 гадоў у ДЮСШ гораду Добрушу. З 14 гадоў займаўся ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. У 1998 годзе падпісаў прафэсійны кантакт з клюбам БАТЭ. Гуляў за МВКЦ-96, РВАР, «Зьмену»-БАТЭ, РШВСМ-«Алімпію». У складзе БАТЭ станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У матчы Кубка УЭФА супраць «Дынама Тбілісі» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі. У 2002 годзе дэбютаваў за зборную Беларусі ў матчы супраць каманды Ўзбэкістану. Таксама выступаў за зборныя малодшых узростаў. З 2005 па 2009 гуляў і быў капітанам у клюбе «Масква», па яго распадзе ў пачатку 2010 году перайшоў у «Зэніт». 2 сакавіка 2010 году абраны капітанам зборнай Беларусі[3]. У кастрычніку 2013 году быў выключаны «Зэнітам» з заяўкі на чэмпіянат Расеі[4]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт да 31 траўня 2015 году з маскоўскім «Тарпэда»[5]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[6]. Пакінуў «Урал» па скачэньні сэзону 2015—2016 гадоў[7]. У верасьні 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Ігара Крывушэнкі ў нацыянальнай зборнай Беларусі[8]. У верасьні 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб расейскага «Зэніту»[9].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Беларусі: 2002
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Найлепшы галкіпэр Беларусі: 2003
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2010
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ По результатам традиционного опроса, который, начиная с 1991 года проводится газетой «Прессбол», лучшим игроком Беларуси-2010 признан Юрий Жевнов(рас.) «Прессбол», 27 сьнежня 2010
- ^ Дела вратарские. Гаеву пора за шампанским(рас.)
- ^ Юрый Жаўноў абраны капітанам нацыянальнай футбольнай зборнай «Наша Ніва», 2 сакавіка 2010
- ^ «Зенит» исключил из заявки Жевнова(рас.)
- ^ Жевнов подписал контракт с московским «Торпедо»(рас.)
- ^ Юрий Жевнов заключил контракт с «Уралом»(рас.)
- ^ Мартынович и Жевнов покинули «Урал»(рас.)
- ^ Юрий Жевнов вошел в тренерский штаб сборной Беларуси(рас.)
- ^ Юрий Жевнов вошел в тренерский штаб «Зенита»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юры Жаўноў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў