Перайсьці да зьместу

Ягор Зубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягор Зубовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1989(1989-06-01)[1] (37 гадоў)
Рост 185 см[2]
Вага 74 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Тарпэда Менск 1 (0)
2006 ПМЦ[d] 28 (4)
2007 Партызан Менск 12 (2)
2008 Дынама Менск 5 (0)
2009 Тарпэда-БелАЗ 22 (2)
2010 Партызан Менск 29 (8)
2011 Белшына 32 (11)
2012—2015 Ягелёнія 0 (0)
2012—2013 Нафтан 43 (5)
2013—2014 Нёман Горадня 45 (16)
2015 Слуцак 26 (8)
2016 Дынама Менск 21 (5)
2017 Тарпэда-БелАЗ 30 (11)
2018 Малака Юнайтэд[d] 22 (12)
2019 Дынама Менск 27 (8)
2020 Жэтысу 19 (1)
2021—2025 Нёман Горадня 126 (32)
2026—4 Менск
Зборныя
2007—2008 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2008—2009 Беларусь (да 21) 5 (0)

Ягор Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Менску». Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.

Пачаў займацца футболам ва Ўзьдзе, пасьля трапіў у Менск. Гуляў за розныя клюбы. Выдатна правёў сэзон 2011 году, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з найлепшых у чэмпіянаце. У сьнежні 2011 году перайшоў у беластоцкую «Ягелёнію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнэр польскай каманды Чэслаў Міхневіч, а новы трэнэр ня бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазьней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 году чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненьне[3].

У ліпені 2013 году з «Нафтанам» перайшоў на правах арэнды ў гарадзенскі «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага нападніка. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Ягелёнію», але ня здолеў прыглянуцца трэнэрскаму штабу і ў лютым 2014 году зноў выправіўся ў Горадня[5]. Першую палову сэзону 2014 году правёў у якасьці цэнтральнага нападніка, пасьля апусьціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне.

У студзені 2015 году, пакінуўшы «Нёман» па заканчэньні арэнды, далучыўся да стану «Ягелёніі»[6]. Аднак, у выніку ня трапіў на збор беластоцкага клюбу ў Турэччыне[7]. У выніку выправіўся на прагляд у «Слуцак», зь якім у сакавіку 2015 году падпісаў арэнднае пагадненьне[8]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сэзоне 2015 году. Па заканчэьнні сэзону вярнуўся з арэнды ў «Ягелёнію»[9]. У сакавіку 2016 году ў аднабаковым парадку скасаваў пагадненьне з польскім клюбам праз сыстэматычную нясплату заробку[10]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у менскае «Дынама» і падпісаў кантракт[11]. У складзе дынамаўцаў стаў перадусім выходзіць на замену. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[12].

У лютым 2017 году праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[13], але пазьней далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клюбам[14]. У складзе жодзінцаў быў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[15]. У сьнежні 2017 году стаў гульцом малайзійскага клюбу «Малака Юнайтэду»[16]. Быў асноўным нападнікам каманды, у сэзоне 2018 году з 12 галамі стаў чацьвертым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У сьнежні 2018 году пакінуў клюб[17].

У студзені 2019 году ў чарговы раз стаў гульцом менскага «Дынама»[18]. У пачатку сэзону 2019 году часьцей выходзіў на замену, пасьля пачаў звычайна зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 году трэнаваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненьні бакоў пакінуў сталічны клюб[19]. У хуткім часе далучыўся да казаскага клюбу «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў зь ім кантракт[20]. У складзе «Жэтысу» пераважна выходзіў на замену. У студзені 2021 году стала вядома, што Зубовіч разам зь іншымі беларускімі футбалістамі пакінуў «Жэтысу»[21].

У лютым 2021 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году з 14 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі і дапамог «Нёману» заваяваць срэбраныя мэдалі. У студзені 2024 году на два гады падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[23]. 24 траўня 2025 году выйшаў на замену на 63-й хвіліне фінальнага матчу Кубка Беларусі супраць «Тарпэда-БелАЗ», а на 80-й хвіліне аформіў трэці гол, усталяваўшы канчатковы лік 3:0 на карысьць гарадзенцаў. Такім чынам, ён стаў уладальнікам кубка краіны другі сэзон запар і трэці раз у кар’еры. Адкладзены матч 3-га туру, які быў згуляны 18 чэрвеня 2025 году, стаў для нападніка 400-м у Найвышэйшай лізе[24]. На пачатку 2026 году Зубовіч стаў футбалістам «Менску»[25].

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Слуцак2015Найвышэйшая ліга268
Дынама Менск2016Найвышэйшая ліга215
Тарпэда-БелАЗ2017Найвышэйшая ліга3011
  1. Egor Zubovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 1 2 3 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/160.html
  3. Егор Зубович остается в "Нафтане" (рас.)
  4. "Неман" взял в аренду Егора Зубовича (рас.)
  5. Зубович перешел в «Неман» на правах аренды (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  6. Егор Зубович вернулся в "Ягеллонию" (рас.)
  7. Зубович не отправится на сбор в Турцию в составе «Ягеллонии» (рас.)
  8. Егор Зубович будет играть за "Слуцк" (рас.)
  9. Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (рас.)
  10. Зубович расторг контракт с «Ягеллонией» в одностороннем порядке (рас.)
  11. Минское "Динамо" заключило контракт с Егором Зубовичем (рас.)
  12. Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов (рас.)
  13. Егор Зубович проходит просмотр в карагандинском "Шахтере" (рас.)
  14. Егор Зубович подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  16. Егор Зубович стал игроком малазийского клуба "Малакка Юнайтед" (ФОТО) (рас.)
  17. Зубович покинул "Малакку Юнайтед" (рас.)
  18. Зубович стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  19. Минское "Динамо" объявило о расторжении контракта с Зубовичем (рас.)
  20. Источник: Зубович подписал контракт с "Жетысу". Это пятый белорус в талдыкорганском клубе (рас.)
  21. Все белорусы покинули "Жетысу" (рас.)
  22. Егор Зубович подписал соглашение с "Неманом" (рас.)
  23. Егор Зубович продлил контракт с "Неманом" (рас.)
  24. Егор Зубович достиг отметки 400 матчей в высшей лиге (рас.). Football.by (2025-06-18). Праверана 2025-06-22 г.
  25. Егор Зубович стал игроком "Минска" (рас.). Football.by (2026-01-17). Праверана 2026-01-24 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]