Андрэй Лаўрык
| Андрэй Лаўрык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 сьнежня 1974[1][2] (51 год) | |
| Рост | 177 см | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1992—1995 | Дынама-93 | 94 (1) |
| 1996—1997 | Дынама Менск | 51 (9) |
| 1998—2001 | Лякаматыў Масква | 86 (1) |
| 2002—2003 | Дынама Санкт-Пецярбург[d] | 64 (10) |
| 2004—2007 | Амкар Перм | 89 (4) |
| 2008 | Тарпэда Масква | 5 (0) |
| 2008—2009 | Актабе | 37 (2) |
| 2010 | Балтыка | 3 (0) |
| 2010 | Тарпэда-БелАЗ | 16 (2) |
| Зборныя | ||
| 1992—1995 | Беларусь (да 21) | 5 (1) |
| 1997—2005 | Беларусь | 37 (1) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2014 | Партызан Менск | |
| 2015 | Бяроза-2010 | |
Андрэ́й Ла́ўрык (нар. 7 сьнежня 1974 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, гуляў на пазыцыі абаронцы. У 1997—2005 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі 1997 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў гуляць у ДЮСШ гораду Ігумену Менскай вобласьці, дзе першым ягоным трэнэрам быў Аляксандар Чарнавец. Пазьней далучыўся да школы менскага «Дынама», дзе трэнаваўся ў Юрыя Пышніка і Івана Шчокіна. Выступаў за фарм-клюб «Дынама-93», які ў 1992—1993 гадах меў назоў «Дынама-2» і «Беларусь». Таксама быў футбалістам сталічнага «Дынама», дзе асабліва ўдалым стаў сэзон 1997 году, калі паўабаронца адзначыўся васьмю галамі[4]. Пасьля гэтага быў футбалістам расейскіх клюбаў «Лякаматыў» і «Дынама» з Санкт-Пецярбургу.
З 2004 па 2007 гады гуляў за пермскі «Амкар». У сэзоне 2007 году перастаў трапляць у асноўны склад, паколькі галоўны трэнеэ Рашыд Рахімаў зрабіў стаўку на Нікалу Дрынчыча. 24 студзеня 2008 году на правах свабоднага агента перайшоў у расейскае «Тарпэда», якое тады спаборнічала ў першым дывізіёне. Згуляўшы ў 5 матчах першынства 2008 году, 29 красавіка 2008 году пакінуў каманду ў сувязі з датэрміновым скасаваньнем працоўнай дамовы. У ліпені 2008 году склаў паўгадавы кантракт з чэмпіёнам Казахстану «Актабе». У студзені 2009 году працягнуў кантракт яшчэ на год. У сакавіку 2010 году ўзгадніўся з «Балтыкай»[5], але, у сувязі з тым неўзабаве ў клюбе ўзялі курс на амаладжэньне складу, футбаліст перайшоў у жодзінскае «Тарпэда»[6], дзе і завяршыў кар’еру, дагуляўшы сэзон.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згуляў 37 матчаў у складзе зборнай Беларусі, адзначыўшыся адзіным голам, які правёў у браму зборнай Польшчы.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2011 году Лаўрык працаваў у якасьці трэнэра-асыстэнта Сяргея Гурэнкі ў «Тарпэда-БелАЗ», атрымаўшы трэнэрскую катэгорыю «В». У лютым 2014 году ачоліў менскі «Партызан»[7]. У верасьні 2014 году пакінуў каманду ў сувязі зь зьняцьцём клюбу з спаборніцтваў у Другой лізе праз банкруцтва. З 2017 па 2018 гады працаваў спартовым дырэктарам у менскім «Дынама», але пакінуў клюб праз канфлікт з галоўным трэнэрам Сяргеем Гурэнкам. Увосень 2018 году стаў трэнэрам-сэлекцыянэрам берасьцейскага «Дынама»[8]. Улетку 2020 года зноў стаў спартовым дырэктарам менскага «Дынама»[9]. На гэтай пасадзе працаваў да 2022 году[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Lavrik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Andrei Lavrik // FBref (анг.)
- ↑ Шепелюк О. Андрей Лаврик — непривередливый профи и строгий отец, не любящий готовить (рас.) // Vsë o futbole — 2001. — вып. 1. — С. 4. — ISSN 1998-6742
- 1 2 Сегодня Андрей Лаврик отмечает 50-летний юбилей (рас.). Прессбол (2024-12-07). Праверана 2025-06-24 г.
- ↑ Лаврик подписал контракт с «Балтикой»». Championat.ru.
- ↑ Лаврик продолжит карьеру в Жодино. Евро-Футбол.
- ↑ Андрей Лаврик возглавил минский «Партизан». Eurosport.
- ↑ Экс-защитник «Локомотива» Лаврик стал тренером-селекционером брестского «Динамо». Sports.ru.
- ↑ Воспитанник червенского футбола Андрей Лаврик стал спортивным директором минского «Динамо». Раённы веснік.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце fifa.com (анг.)
- Нарадзіліся 7 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Ігумене
- Футбалісты клюбу «Дынама-93» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Амкар» Перм
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Актабе»
- Футбалісты клюбу «Балтыка» Калінінград
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Беларускія футбалісты