Перайсьці да зьместу

Сяргей Яромка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Яромка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1967(1967-04-07)[1] (58 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1989—1990 Ардабасы 70 (24)
1991 Алга Бішкек[d] 24 (5)
1993 Белшына 10 (5)
1993—1994 Бабруйск 29 (24)
1995—1996 Славія Мазыр 43 (30)
1997—2000 Тарпэда Менск 103 (39)
Зборныя
1994 Беларусь 1 (0)
Трэнэрскія клюбы
2005—2009 Менск
2011 СКВІЧ
2012 Белшына
2014—2019 Гарадзея
2019—2020 Беларусь (да 21)
2022—2023 Менск
2024 Беларусь (да 21)
2025—4 Дынама-2[d]

Сяргей Яромка (нарадзіўся 7 красавіка 1967 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Нападнік. У цяперашні час займае пасаду галоўнага трэнэрам сталічнага «Дынама-2». Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].

Пачынаў кар’еру ў менскім «Буравесьніку», пазьней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых выніковых нападнікаў Найвышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. За нацыянальную зборную Беларусі згуляў у адным таварыскім матчы. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клюбе Другой лігі СКАФ.

У 2001 годзе пачаў трэнэрскую кар’еру ў СКАФе. Пазьней працаваў трэнэрам у менскіх «Лякаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе ачоліў менскую «Зьмену» (пазьней «Менск»). Вывеў гэты клюб у Найвышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Менск» у 2009 годзе, пасьля працаваў у менскім «Дынама» ды быў галоўным трэнэрам клюбу СКВІЧ.

У пачатку 2012 году стаў галоўным трэнэрам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады ў ліпені 2012 году. У сьнежні 2012 году папоўніў трэнэрскі штаб казаскага «Іртышу»[3]. Пакінуў паўладарскі клюб улетку 2013 году.

У траўні 2014 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Гарадзеі»[4]. Пасьля няўдалага сэзону 2014 году, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда зь Нясьвіскага раёну забясьпечыла сабе выхад у Найвышэйшую лігу. У сэзонах 2016 і 2017 гадоў «Гарадзея» была адным з пасярэдніх клюбаў Найвышэйшай лігі. У лістападзе 2017 году кантракт клюбу зь Яромкам быў падоўжаны да 2019 году[5]. У чэрвені 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра.

У чэрвені 2019 году прызначаны галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі[6]. Заставаўся трэнэрам зборнай да сьнежня 2020 году[7]. У сьнежні 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[8]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[9]. У лютым 2024 году зноў стаў галоўным трэнэрам моладзевай зборнай Беларусі[10], але па сканчэньні тэрміну дзеі ўгоду пакінуў пасаду ў сьнежні. Як пазьней паведамляў сам Яромка, ягоны кантракт ня быў падоўжаны праз паразу моладзевай зборнай аднагодкам з Фарэрскіх астравоў[11]. У верасьні 2025 году ачоліў дублюючы склад сталічнага «Дынама» зь Першай лігі. Пры гэтым трэнэр меў прапановы ад клюбаў Найвышэйшай лігі, але не пагадзіўся зь імі працаваць[12].

Дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць]
  1. ^ а б в Sergey Yaromko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Клуб бомбардиров. Олег Страханович. Чем дольше играешь, тем больше стимулов (рас.)
  3. ^ Футбол. Сергей Яромко пополнил тренерский штаб казахстанского "Иртыша" (рас.) Архіўная копія ад 2014-07-14 г.
  4. ^ Яромко стал главным тренером "Городеи" (рас.)
  5. ^ "Городея" продлила контракт с Сергеем Яромко (рас.)
  6. ^ Официально: Сергей Яромко возглавил молодежную сборную Беларуси (рас.)
  7. ^ Яромко покинет пост главного тренера молодежной сборной Беларуси (рас.)
  8. ^ Сергей Яромко возглавил "Минск" (рас.)
  9. ^ Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (рас.)
  10. ^ Официально: Сергей Яромко назначен на пост главного тренера молодежной сборной Беларуси (рас.)
  11. ^ Сергей Яромко: "АБФФ не продлила со мной контракт после поражения от Фарер. Хотя задача была совсем другая" (рас.). Football.by (2025-02-07). Праверана 2025-10-04 г.
  12. ^ Сергей Яромко: звали из высшей лиги, но эти варианты были неприемлемыми (рас.). Bet News (2025-09-12). Праверана 2025-10-04 г.